В Шумилино посадили Парк исторической памяти

Общество

Пасадзілі Парк гістарычнай памяці

Цэнтральнай падзеяй мерапрыемства стала закладка  Парка гістарычнай памяці ў аграгарадку Светласельскі. У акцыі бралі ўдзел старшыня раённага     выканаўчага камітэта Сяргей Галынчык, старшыня   раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын намеснік старшыні райвыканкама Святлана Цімашэнка, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Бяляева, актывісты грамадскіх арганізацый «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын».

1418 (па колькасці дзён Вялікай Айчыннай вайны) маладых дубкоў, каштанаў і сосен, якія выдзеліў Шумілінскі лясгас, былі пасаджаны ў Светласельскім уздоўж дарогі на аграгарадок Слабада. Выбар месца для закладкі парка невыпадковы, менавіта з гэтага напрамку наступалі савецкія войскі ў 1944 годзе падчас аперацыі «Баграціён», вызваляючы Шуміліна і наш раён ад гітлераўцаў. Пройдзе час, прыгожыя дрэвы вырастуць і будуць нагадваць будучым пакаленням пра наш час і пра неўміручы подзвіг абаронцаў Айчыны, якія адстаялі мір, свабоду і незалежнасць у барацьбе з фашысцкімі захопнікамі ў 1941-1945 гадах.

Сяргей Ермалаеў.

Надрукавана ў №29 ад 19.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *