8 сакавіка – Міжнародны дзень жанчын!

Актуалии Официально

Дарагія жанчыны Шуміліншчыны!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са святам прыгажосці, цяпла і любві – Днём жанчын!
У гэтае вясенняе свята выказваем словы прызнання вам за ўсё, чым чалавецтва абавязана жанчыне: за радасць, дамашнюю ўтульнасць і клопат, за выхаванне дзяцей. Увесь свет вакол вы напаўняеце цяплом і святлом, дабрынёй і чуласцю, любоўю і велікадушнасцю.
Сёння беларускія жанчыны не абмежаваны сям’ёй. Вы разам з моцнай паловай чалавецтва выконваеце няпростыя абавязкі, уносіце важкі ўклад у развіццё эканомікі, культуры, навукі. Без вашага ўдзелу немагчыма ўявіць такія важныя для грамадства сферы, як адукацыя, ахова здароўя, сацыяльная абарона.
Ад душы жадаем вам, мілыя жанчыны, любві, здароўя, маладосці і прыгажосці, мацярынскага шчасця, дабрабыту вам і вашым блізкім, верных і надзейных мужчын побач.
Жадаем, каб гэтае першае вясенняе свята прынесла вам цудоўны настрой!
Няхай ва ўсіх справах вам спадарожнічае поспех, а ў кожнай сям’і будуць дастатак і гармонія!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №19 ад 06.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *