24 красавіка – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Духоўнае Общество Президент

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!

  Сардэчна віншуем усіх вас са светлым і радасным святам –  Вялікаднем! Уваскрэсенне Хрыстова – адно з самых шаноўных святаў, якое стала сімвалам урачыстасці жыцця,  дабрыні і веры. Як і ўсе рэлігійныя святы, у першую чаргу, з’яўляецца ўнутранай духоўнай урачыстасцю.

Святкуючы Вялікдзень, мы не толькі аддаём даніну багацейшай традыцыі хрысціянства, але і звяртаемся да сваёй гісторыі, да сваіх духоўных крыніц, вечных чалавечых каштоўнасцяў.

Гэтае светлае свята вучыць любві, вернасці, міласэрнасці, паважаць старэйшых, дапамагае ўсім быць больш клапатлівымі, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Няхай гэты дзень стане для вас і вашых сем’яў святам цеплыні, хатняга ачага, любві і ўзаемаразумення. Няхай  цудоўнае святло гэтага ўрачыстага дня пастаянна сагравае вашы сем’і, душы і сэрцы. Шчыра жадаем вам міру, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №30 ад 22.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *