15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

Актуалии Общество

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Прыняццем Асноўнага Закона былі замацаваны важнейшыя прынцыпы пабудовы ў нашай краіне дэмакратычнай дзяржавы, закладзены фундамент незалежнасці, рэалізавана памкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі.
З года ў год Рэспубліка Беларусь павышае міжнародны аўтарытэт, дынамічна развівае эканамічную і сацыяльную сферы, пры гэтым найвышэйшай каштоўнасцю дзяржавы з’яўляецца чалавек і яго законныя інтарэсы.
На падставе галоўнага Закона мы  імкнёмся зрабіць жыццё людзей годным і шчаслівым. Мы маем магчымасць працаваць, расціць дзяцей у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы ўнутры дзяржавы.
Дабрабыт краіны ў многім вызначаецца нашай працай, штодзённым выкананнем сваіх абавязкаў, пошукам новых рашэнняў задач, якія стаяць перад намі.
Паважаныя землякі!
Жадаем вам добрага здароўя, душэўнага спакою і міру, поспехаў у працы, дабрабыту, стабільнасці і працвітання на карысць нашай Радзімы — Рэспублікі Беларусь.

15 сакавіка ў 11.00 у адміністрацыйным будынку Шумілінскага музея ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі!” пройдзе мерапрыемства з нагоды Дня Канстытуцыі. Адбудзецца ўручэнне пашпартоў маладым жыхарам раёна і ўрачысты прыём новых членаў ГА БРСМ.
Мерапрыемствы з нагоды Дня Канстытуцыі пройдуць ва ўсіх установах адукацыі і культуры раёна.

Надрукавана ў №20 ад 13.03.2018 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *