В Шумилинском районе началась отправка новобранцев в Вооруженные Силы Республики Беларусь

Молодёжь Общество

«Хачу як дзядуля, быць ваенным!»

Пачалася адпраўка навабранцаў ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, якія падчас вясенняга прызыву папоўняць каля 10 тысяч юнакоў краіны.

Першым з нашага раёна ў сераду  адправіўся на вайсковую службу Мікіта Далецкі. Праводзіць яго ў армію прыйшла намеснік старшыні райвыканкама кіраўнік раённай арганізацыі «Белая Русь» Ірына Шалахава, якая пажадала хлопцу лёгкай службы і ўручыла ад імя райвыканкама падарунак, а ад «Белай Русі» – памятную паштоўку з календаром на паўтара года.

«Хачу як мой дзядуля (Ромас Канстанцінавіч Юхнявічус, – аўт.), быць ваенным», – коратка сказаў ў час праводзін хлопец.

Мікіта на пачатку будзе праходзіць падрыхтоўку ў вучэбным цэнтры пад Барысавам, пасля заканчэння якогй адправіцца ў механізаваныя войскі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №32 ад 29.04.2022 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *