2 апреля – День единения народов Беларуси и России

Общество

“Саюз, асвечаны гісторыяй”
2 красавіка, у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, у раённай бібліятэцы адбылася тэматычная сустрэча “Саюз, асвечаны гісторыяй”.
16 гадоў таму – 2 красавіка 1996 года – быў падпісаны дагавор аб утварэнні садружнасці паміж Беларуссю і Расіяй, а неўзабаве ўтварылася саюзная дзяржава.
І хоць гэта свята не пазначана чырвоным колерам у календары, усё роўна для абодвух народаў гэта значная дата, адзначыла ў сваім выступленні начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С. Д. Вярцінская.
Нас, беларусаў, звязвае з расіянамі гістарычнае мінулае. Нашы дзяды і прадзеды разам змагаліся ў час Вялікай Айчыннай вайны, разам адбудоўвалі параненую беларуска-рускую зямлю. Культурныя і сацыяльна-эканамічныя сувязі не губляюцца і зараз. Галоўнае, што рускі і беларускі народы самі імкнуцца да адзінства, да супрацоўніцтва і сяброўства. А галоўнае, што аб’ядноўвае нашы народы – гэта імкненне жыць ў міры і згодзе, дапамагаць і падтрымліваць адзін аднаго. Беларусы і расіяне – адзіны народ. І зямля ў нас адна  – свабодная і прыгожая, яе разам беражом і любім.
На тэматычнай сустрэчы “Саюз, асвечаны гісторыяй” выступалі самадзейныя артысты, вакальная група хору “Світанак” гарадскога ДК. А выкладчык школы мастацтваў Анатоль Міхееў напісаў музыку да верша “Жанчына” народнага паэта Расіі Мікалая Траццякова, песню выканаў перад прысутнымі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №27 ад 03.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *