Шумилинский райком профсоюза работников АПК наградил лучших животноводов района

Главное Сельское хозяйство

Ольга Пусенкова вручает подарки оператору животноводческого комплекса СУП «Ловжанское» Ольге Януковой.

«Дзякуй за руплівасць!»

Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ініцыяваў правядзенне  акцыі «Дзякуй за руплівасць!», падчас якой былі ўзнагароджаны

лепшыя жывёлаводы раёна.

Шчырая праца на дабрабыт свайго раёна і краіны ў цэлым – гэта свайго роду працоўны подзвіг. Ім могуць пахваліцца  работнікі многіх сельгаспрадпрыемстваў, якія працуюць на розных  жывёлагадоўчых аб’ектах па дваццаць-трыццаць гадоў. Сярод такіх – аператар жывёлагадоўчага комплексу сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» Вольга Янукова. У жывёлагадоўлі яна працуе 32 гады. Зараз даглядае жывёлу першага перыяду комплексу, вырошчвае цёлак і бычкоў да 250 кілаграмаў, якіх потым перадае калегам на другі перыяд. «Вельмі прыемна, калі заўважаюць тваю руплівасць і кажуць шчырае дзякуй за работу», – адзначыла Вольга Анатольеўна.

У гэты ж дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова ўручыла падзякі і падарункі аператарам машыннага даення Валянціне Бабчанка з фермы Мосарава КУСГП «Сіроцінскі», Алене Кухарэнка з фермы Язвіна ААТ «АграБаравінка» і Іне Скоўпень з КУСГП «Мішневічы», якія працуюць на фермах больш як па дваццаць гадоў.

Прафсаюз не абышоў увагай і слесараў малакаправодаў, якія зімой абслугоўваюць даільныя і халадзільныя ўстаноўкі, а ў летне-пашавы перыяд  кругласутачна пасвяць жывёлу. Лепшыя вынікі работы ў гэтым накірунку маюць жывёлаводы Анатоль Бычкоў з СФГ «Раднік» і Анатоль Кабылкоў з фермы Лявонава-2 КУСГП «Ульскі».

 Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *