На областном форуме агроклассов шумилинские школьник стали призёрами

Образование Сельское хозяйство

У агракласаў нашага раёна – трэцяе месца

На працягу двух дзён у Оршы праходзіў другі абласны форум класаў аграрнага накірунку «За моладдзю – будучае!». У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Каманда шумілінскага раёна заняла трэцяе месца.

 

  З нашага раёна на форуме пабывалі вучні агракласаў Кардонскай і Мікіціхінскай школ, расказала галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Сыцько. Яны, як і каманды іншых школ вобласці, прадставілі прэзентацыі сваіх агракласаў, прадэманстравалі напрацоўкі і ўменні. У прыватнасці, шумілінцы расказалі пра свой вопыт аграрнага земляробства пры вырошчванні кукурузы на розных відах глебы, зрабілі адпаведныя вывады. Па суме набраных балаў каманда агракласаў нашага раёна заняла трэцяе месца. Гэта значная перамога, калі ўлічыць тое, што ў вобласці ў 112 установах адукацыі працуюць 144 агракласы.

 

  Удзельнікі форуму па-дзяліліся уражаннем ад конкурсу.

Уладзіслаў Прыгун,

11 клас Кардонскай СШ:

 – Да мерапрыемства рыхтаваліся сур’ёзна і з усёй адказнасцю. Вырасціць расаду, як высветлілася, – гэта адна справа, а адказаць на пытанні па біялогіі, адрозніць расліны па паху – гэта зусім іншае і цяжэйшае. Спадабалася, што перад намі выступаў губернатар вобласці, які расказаў пра работу ў сельскай гаспадарцы і тыя льготы, якія існуюць пры паступленні.

Валерыя Шарабокава,

11 клас Мікіціхінскай СШ:

  –  Нам цікава было паглядзець, чым займаюцца равеснікі з іншых раёнаў вобласці. Многае ўзялі сабе на заметку, многаму навучыліся. Праверыць свой узровень ведаў мы змаглі на квэсце па аграноміі. Для сябе зрабіла вывад, як важна ведаць школьныя прадметы, каб адчуваць сябе ўпэўнена на падобных мерапрыемствах.

Крысціна Язёнак,

10 клас Кардонскай СШ:

  –  Мерапрыемства было вельмі карысным для мяне асабіста, бо я канчаткова вызначылася з будучай прафесіяй. Цяпер дакладна ведаю, што буду ветурачом.

Уладзімір Аляхновіч,

10 клас Кардонскай СШ:

 – Два дні праляцелі як адно імгненне. Упэўнены, што кожны з нашай каманды набыў для сябе карысны вопыт зносін з равеснікамі, выступлення перад аўдыторыяй, упэўненасці ў сабе.

Яраслаў Шуміла,

9 клас Мікіціхінскай СШ:

 – Адчуваў гордасць за тое, што наша каманда з’яўляецца часткай гэтага мерапрыемства. Была і адказнасць за сваю школу, за свой раён. Вельмі радаваліся, што перамаглі. Думаю, на наступны год падрыхтуемся і выступім яшчэ лепш.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *