Надежда Степанова более 30 лет работает в Шумилинском яслях-саде

Образование Общество

Самай добрай і клапатлівай лічаць свайго выхавальніка Надзею Сцяпанаву дзеці сярэдняй групы.

Яе дзеці лепшыя ў свеце!

Выхавальнікам Надзея Аляксееўна Сцяпанава працуе з 1984 года, з 1987-га – у Шумілінскім  яслях-садзе № 3. Пасля заканчэння Полацкага педвучылішча паехала сеяць разумнае, добрае, вечнае на радзіму – вёску Выхадцы Лёзненскага раёна. Але ў вясковым дзіцячым садзе ў той час даводзілася рупіцца без выхадных – такім напружаным быў графік работнікаў сельскай гаспадаркі. Вось і вырашыла Надзея адправіцца ў Шуміліна. Выбар абумовіла і тое, што практыку дзяўчына праходзіла ў Светласельскім яслях-садзе. Праўда, там пастаяннага месца не аказалася, але яно знайшлося ў яслях-садзе № 3.
За больш як 30-гадовы стаж работы праз рукі Надзеі Аляксееўны прайшлі дзясяткі малых, гаманлівых і сціплых, свавольных і паслухмяных, але нязменна – здольных і таленавітых…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 19.02.2019 г.