Последний звонок прозвенел в школах Шумилинского района

Главное Молодёжь Образование Общество

У добры шлях, выпускнікі!

Учора ў школах Беларусі празвінеў апошні званок. Празвінеў ён і для пяці выпускнікоў Кардонскай сярэдняй школы.

Установы агульнай сярэдняй адукацыі Шумілінскага раёна ў 2022 годзе заканчваюць 74 выпускніка 11 классаў і 173 выпускніка 9 класаў.

Старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, выступаючы на ўрачыстай лінейцы ў Кардонскай сярэдняй школе, сказаў:

  • Дарагія выпускнікі! Заканчэнне школы – гэта важны рубеж у жыцці кожнага чалавека. Наперадзе адказны час, калі кожнаму трэба абраць прафесію, вызначыць свой далейшы лёс. Я дакладна ўпэўнены, што кожны з вас здзейсніць важныя жыццёвыя і творчыя адкрыцці, а вашы поспехі будуць асновай развіцця нашай роднай рэспублікі.

Шаноўныя педагогі! Будучыня нашых дзяцей залежыць ад асноў, якія закладваюцца ў сям’і і школе. Дзякуй вам за прафесіяналізм, творчую працу, адданасць прафесіі і вялікую любоў да дзяцей.

Паважаныя бацькі! Апошні званок – гэта вынік доўгіх і цяжкіх гадоў, якія вы прайшлі разам з дзецьмі. Радасць адкрыццяў, горыч памылак, шчасце і дружба, першае каханне – усё перажыта вашымі бацькоўскімі сэрцамі. Як бы ні склаўся лёс вашых дзяцей, дзе бы яны не апынуліся, для кожнага з іх бацькоўскі дом застанецца пачаткам пачаткаў.

Віншую ўсіх са святам, а выпускнікам жадаю шчаслівага пуці ў дарослае жыццё.

Павіншаваць школьнікаў са святам апошняга званка ў Кардонскую школу завіталі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова, старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама Уладзімір Сядлоўскі, дырэктар КУСГП «Ульскі» Валянціна Лабейка. Дырэктар школы Таццяна Голуб пажадала школьнікам добрых, вясёлых і бяспечных канікул, а выпускнікам – здзяйснення іх мар, паспяховых экзаменаў і паступленняў. Яна ўручыла граматы за актыўную грамадскую дзейнасць вучням і педагогам, у тым ліку і падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага фонду міру.

Як і належыць, на лінейцы гучалі слова-наказ ад класнага кіраўніка выпускнікоў Людмілы Мамойка і словы падзякі бацькам, педагогам і усім работнікам установы адукацыі ад адзінаццацікласнікаў. Былі кветкі любімым педагогам і школьны вальс.

А пасля лінейкі была фотасесія, на якой выпускнікі фатаграфаваліся са школьнымі сябрамі, ў вучэбных кабінетах, школьным парку, каб зафіксаваць апошнія імгненні школьнага жыцця.

Наперадзе выпускнікоў чакаюць экзамены, тэсціраванне і паступленне ў навучальныя ўстановы, наперадзе ў іх вялікае жыццё. У добры шлях!

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *