Шумилинский центр детей и молодёжи приглашает провести лето интересно и с пользой

Новости Образование

«Лета з карысцю» ў Цэнтры дзяцей і моладзі

 6 чэрвеня ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі стартаваў праект «Летняя пляцоўка вольнага часу «Лета з карысцю».

Эксперыментальны праект будзе доўжыцца да 30 чэрвеня. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ўдзельнічаюць у праекце, актыўныя і захопленыя. Праводзіцца шмат разнастайных па форме і змесце мерапрыемстваў, якія спалучаюць прафілактыку і выхаванне. У канцы кожнага дня падводзяцца вынікі і робіцца фотасправаздача.

Творчы педагагічны калектыў упэўнены, што жадаючых правесці канікулы з карысцю стане больш.

Дарэчы, і пасля завяршэння праекта аб’яднанні па інтарэсах (а іх у РЦДМ 50)  на працягу лета могуць наведваць усе школьнікі без выключэння.

Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі запрашае ўсіх сваіх сяброў правесці лета разам!

Алена Грыгор’ева, педагог РЦДМ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *