В Шумилинском производственном цеху ОАО «Молоко» изготавливают 19 видов сыра

Новости Экономика

«Беларускае золата» з Шуміліна

У Шумілінскім вытворчым цэху ААТ «Малако» г. Віцебск вырабляюць 19 гатункаў сыру.Шумілінскія сыраробы вырабляюць вялікі асартымент сыроў – 19 гатункаў. «Сыры выпускаюцца брусамі, кругамі, еўраблокамі, вагавыя і фасованыя, – расказала тэхнолаг Таццяна Голубева. – Разам з цвёрдымі гатункамі  («галандскі», «кастрамскі», «сметанковы», «пашахонскі» «пашахонскі традыцыйны», «расійскі традыцыйны», «расійскі» і інш.) мы вырабляем звышцвёрды гатунак «пармезан». Ідзём насустрач пакупнікам і пастаўляем у продаж цёртыя сыры – «кастрамскі», «пашахонскі», «сырны мікс». У невялікай упакоўцы яны добра разыходзяцца асабліва перад святамі. Год таму пачалі вырабляць «сулугуні» вагой трыста грамаў, плаўленыя сыры. Зноў жа, дзеля зручнасці пакупнікоў».

Некалькі месяцаў таму ў Шуміліне пачалі вырабляць новыя гатункі сыроў. Сярод іх – паўцвёрдыя сыры «скандынаўскі з водарам адтопленага малака» і «беларускае золата», сыры плаўленыя з водарам і смакам белых грыбоў са смятанай, «вяндліны пікантнай», а таксама «чэддар». Спецыяльна для дзіцячага харчавання  дашкольнікаў і школьнікаў з лініі сышоў сыр «гаўда». Яго асаблівасць у тым, што ў рэцэптуры няма кансервантаў і фарбавальнікаў.

Майстры расказалі, што за дзень цэх перапрацоўвае да 120 тон малака. На жаль, толькі каля 12 тон малака паступае ад сельгаспрадпрыемстваў раёна,  астатняе завозяць з Новалукомля і гаспадарак Віцебскага раёна, што цягне дадатковыя выдаткі для прадпрыемства.

Як падлічыла начальнік планава-эканамічнага аддзела ААТ «Малако» Іна Шакура, за мінулы год шумілінскія сыраробы вырабілі 2635 тон сыроў розных гатункаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №27 ад 12.04.2022 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *