Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая

Новости

Парывісты вецер і да плюс 28 градусаў будзе ў Беларусі 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе пераважна без ападкаў. Толькі днём па захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 4-9 м/с, а ўдзень па захадзе парывы ўзмоцняцца да 14 м/с, месцамі пры навальніцах — да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16 градусаў, удзень — плюс 22-28 градусаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *