ОАО «АгроБоровинка» — один из лидеров косовицы в Шумилинском районе

Новости Сельское хозяйство

За пракосам пракос выплывае ўміг

 

 

На мінулым тыдні касавіца разгарнулася ва ўрочышчах Крывіца і Хвастова. На палетках за Ужляцінам мы сустрэліся з механізатарамі Вячаславам Дубініным, Сяргеем Лягчонкам, ім на дапамогу прыехаў і Ігар Бегуноў, якога мясцовыя механізатары між сабой называюць “брыгадзірам” – за працавітасць, адказнасць і скрупулёзнасць у рабоце.

З трыма касілкамі на адным полі работа ладзіцца – уміг выплываюць пракосы. За дзень кожны механізатар скошвае да 12 гектараў.

«Асаблівасць сёлетняй вясны – халодны май. Гэта сказалася на касавіцы, – кажуць механізатары. – Месцамі травы слабаватыя. Хаця каля Ужляціна цімафееўка добра ўрадзіла. Але на круг не даганяем паказчыкі мінулага года. Пакуль у гаспадарцы заклалі 600 тон сенажу (дадзеныя мінулай пятніцы – аўт.), а летась на такую дату было амаль дзве тысячы. Тое самае і з сенам: сёння ў рулонах пакуль што 50 тон, а ў мінулым годзе было ў тры разы больш. Тым не менш стараемся. Травы трэба ўбіраць любой гушчыні. З граблямі працуе наш калега Сяргей Лісоўскі. Услед на КВК едзе Сяргей Гоманаў, які на кормаўборачным камбайне падбірае за дзень па 200-230 тон правяленай травы».

На адвозцы ў гаспадарцы заняты 5-7 трактароў з прычэпамі, іх колькасць залежыць і ад гушчыні травастою, і ад аддаленасці палеткаў ад сянажнай траншэі. Яе на мінулым тыдні закладвалі ля жывёлагадоўчага комплексу – каб зімой было недалёка і зручна браць кармы.

«Пакуль з корманарыхтоўкай спраўляемся сваімі сіламі, – кажа дырэктар ААТ “АграБаравіка” Мікалай Рыбікаў. – Хаця ў рэзерве, на ўсялякі выпадак, трымаем і сваіх віцебскіх шэфаў ДЭСУ-45 і ДЭСУ-3. Дарожнікі нам вельмі дапамаглі з вывазам мінеральных угнаенняў з Вярхоўя Віцебскага раёна. На падхваце і работнікі “Віцебскдругасчэрмету”, з якімі склаліся даўнія сяброўскія адносіны і якія ніколі не адмаўляюць у дапамозе. На гэтым тыдні наш кормаатрад пераязджае  ва ўрочышча Мазекі. Спадзяемся, што там травы парадуюць большай ураджайнасцю».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *