6 кастрычніка – Дзень настаўніка

Актуалии Новости Образование

6 кастрычніка – Дзень настаўніка

Паважаныя настаўнікі, работнікі адукацыйных устаноў і ветэраны педагагічнай працы! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём настаўніка!
Па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка мы са словамі ўдзячнасці і любові звяртаемся да людзей, якія абралі высакародную прафесію педагога. Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцяў у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны.
У педагагічных калектывах шматгадовы вопыт настаўнікаў са стажам паспяхова спалучаецца з навацыямі і крэатыўнасцю маладых калег. У нашым раёне шмат робіцца па развіцці вучэбна-метадычнай базы школ, стварэнні камфортных умоў для навучання, выкладання і выхавання. Але галоўным застаецца прыклад і майстэрства настаўніка, яго мэтанакіраванасць, энергія, любоў да дзяцей, да сваёй прафесіі.
Напярэдадні свята прыміце шчырую ўдзячнасць за вашу  працу, талент, адданасць прафесіі. Нізкі паклон тым, хто аддаў сістэме адукацыі лепшыя гады свайго жыцця і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Шчыра жадаем вам поспехаў, творчага натхнення, таленавітых і ўдзячных вучняў. Няхай цеплыня душы, якую вы шчодра дорыце дзецям, вяртаецца вам здароўем, шчасцем і энергіяй для новых высакародных здзяйсненняў у імя будучага нашага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.                  Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №78 ад 04.10.2019 г.