Снаряд на ОКЗ, животные на дороге и другие происшествия

Происшествия

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Дыскі

З нагоды, што падворак ля дома абрабавалі, у раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар  г. п. Обаль. Мужчына расказаў, што з двара дома прапалі дыскі ад трактара МТЗ-82, гантэлі, металічны трос, асабістыя рэчы гаспадара. Урон ацэнены на 150 рублёў. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа, злачынца вышукваецца.

Крадзеж

У хаце віцябляніна, які трымае дачны дом у в. Улазавічы, пабывалі злодзеі. Прапалі прадукты харчавання і асабістыя рэчы гаспадара. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС сумесна з участковымі інспектарамі раскрылі злачынства. Высветлілася, што ў чужы дом пранік раней судзімы мясцовы жыхар. Які нядаўна вызваліўся. На волі пабыў нядоўга – тры дні, а затым здзейсніў крадзеж. Узбуджана крымінальная справа. Цяпер ліхадзею пагражае пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Снарад

У РАУС паступіла паведамленне з Обальскага керамічнага завода: на вытворчай лініі пасля прасейвання пяску быў знойдзены мінамётны снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Група размініравання з Віцебска снарад абясшкодзіла і знішчыла.

З нажом

Ад жыхаркі сталага ўзросту з Красамая ў РАУС паступіла паведамленне пра тое, што яе муж кідаецца з нажом і сякерай на сына. Факты пацвердзіліся. Як высветлілася, ліхадзей з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі. Па дадзенай справе праводзіцца праверка.

Сутыкнуліся

На аўтадарозе Р-114 не раз’ехаліся два грузавыя аўтамабілі, якія рухаліся ў адным накірунку. Жыхар Маладзечна парушыў бакавы інтэрвал  і сутыкнуўся з суседнім аўтамабілем, за рулём якога быў жыхар Віцебска. Людзі не пацярпелі. На жыхара Маладзечна складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае пазбаўленне правоў кіравання на два гады або штраф да 20 базавых велічынь.

Жывёла

На мінулым тыдні на аўтадарозе Р-20 зарэгістраваны два наезды на дзікую жывёлу. У адным выпадку пад колы  аўтамабіля «Аўдзі», якім кіраваў жыхар Расійскай Федэрацыі, кінуўся лось. У другім выпадку  жыхар Віцебска на «Фальксвагене» наехаў на казулю.  Аўтамабілі пашкоджаны, вадзіцелі і пасажыры не пацярпелі, бо захоўвалася бяспечная хуткасць руху. У абодвух выпадках вадзіцелі паступілі правільна, што паведамілі пра здарэнні ў ДАІ. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі высветлілі, што віны вадзіцеляў у ДТЗ няма. Жывёла, якая загінула на дарозе, перададзена ў таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *