«Любовь» и деньги: почему женщины ведутся на уловки мошенников

Происшествия

«Каханне» за грошы

Каму з жанчын не хочацца быць самай прыгожай і чароўнай? Такой, каб абраннік называў каралеўнай  і лічыў самай лепшай на свеце. У гэтым плане пашанцавала адной віцяблянцы (так яна думала). Аўстралійскі марак, з якім яна пазнаёмілася ў інтэрнэце, сапраўды называў каралеўнай і прыгажуняй. Жанчына была на сёмым небе ад шчасця. Але нядоўга.

Пры падобных узаемаадносінах павінна хутка паступіць прапанова рукі і сэрца, думала жанчына. Таму згадзілася прыняць мужчыну ў сябе, калі ён паведаміў, што хоча прыехаць. Але ж кавалер заявіў, што яму патрэбны грошы, якія быццам бы трэба аддаць работадаўцам у якасці страхоўкі за ягонае каштоўнае жыццё. Мужчына перадаў рэквізіты беларускага (!) банка, куды прасіў жанчыну перавесці дзевяць тысяч долараў (!). Сваякі жанчыны забілі трывогу і прымусілі яе пайсці ў міліцыю. Тут і прыйшло расчараванне: кавалерам аказаўся не марак, а звычайны махляр.

«Ніхто з жанчын, у тым ліку і ў нашым раёне, не застрахаваны ад падобных кавалераў, – кажа начальнік крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў. – Таму супрацоўнікі райаддзела нагадваюць жыхарам раёна: нельга перадаваць або пераводзіць свае грошы на невядомыя рахункі. Пры спробе чужых людзей прымусіць вас паведаміць паролі банкаўскай карткі лепш за ўсё спыніць размову. Калі паступаюць такія просьбы, то, хутчэй за ўсё, з вамі размаўляюць махляры. Будзьце і ўважлівымі, беражыце сябе і свае грошы!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *