15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя жыхары Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята мае асаблівае значэнне для кожнага грамадзяніна і ўсёй дзяржавы ў цэлым.
Прыняцце Асноўнага Закона заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, для яго паступальнага руху, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям’і. Мы сёння маем магчымасць свабодна працаваць, жыць у міры і згодзе.
Абавязак кожнага з нас – ведаць і добра захоўваць усе закладзеныя ў Канстытуцыі нормы. Важна памятаць, што дабрабыт краіны залежыць ад умення кожнага з нас працаваць, рацыянальна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы, ад здольнасцей знаходзіць новыя рашэнні для стварэння інавацыйнай эканомікі, умацавання дэмакратычных інстытутаў.
Шаноўныя землякі!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабрабыту, новых дасягненняў на карысць краіны, вобласці і Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №21 ад 13.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *