Ремонт зерносушильного хозяйства завершается в сельхозорганизациях Шумилинского района

Новости Сельское хозяйство

На парадку дня – рамонт сушылак

 

На зернесушыльным комплексе ў Светласельскім аператары Аляксей Балаболаў і

Владимир Шабулдаев ремонтирует зерновой транспортёр.

Уладзімір Шабулдаеў устанаўлівалі газавы лічыльнік, які прывезлі з паверкі, рамантавалі транспарцёр падачы зерня. Інжынер Уладзіслаў Балботкін расказаў, што сушылка ў гаспадарцы сучасная, працуе на прыродным газе і ў яе змяшаецца адразу каля 57 тон зерня. Комплекс рамантуюць уважліва, каб потым не было збояў у рабоце. Трэба яшчэ перагледзіць устройства для падачы зерня, часткова замяніць насенняправоды. Калі ўсё будзе гатова, прыедуць спецыялісты газавай службы і “дадуць дабро на работу”.

Складаней сітуацыя з сушыльнымі комплексамі ў «Мішневічах» і «Сіроцінскім». Тут так званыя «польскія сушылкі», якім больш за трыццаць гадоў і якія працуюць на мясцовых відах паліва. Брыгадзір КУСГП «Мішневічы» Валерый Андрэеў расказаў, што на жніўны сезон спатрэбіцца каля двухсот метраў кубічных дроў. Іх нарыхтоўваюць самастойна. Будуць прыступаць да рамонту сартавальнай сістэмы, электраабсталявання. Гаспадарка не мае свайго электрыка, таму ўсімі пытаннямі прыходзіцца займацца інжынернай службе.

У КУСГП «Сіроцінскі», як расказаў галоўны інжынер Васіль Афанасьеў, да рамонту прыступілі зага-дзя: у Слабадзе па дагаворы працуюць Франц і Дзмітрый Грыгаровічы. Адзін з іх электрык, другі – зваршчык. Так што старую сушылку перад сезонам “перабіраюць”.  Асаблівую ўвагу надаюць ахове працы: каб усе засцерагальнікі былі заводскай вытворчасці, стаяла ахова на электрарухавіках, быў агароджаны транспарцёр.  Гатоўнасць зернесушылкі да работы правяраюць спецыялісты віцебскага Дзяржтэхнагляду.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *