Накануне Дня образования Шумилинского района руководство района поздравили ветеранов труда, награждённых орденами

Главное Новости Общество

«Дзякуй вам за працоўны подзвіг»

Валерия Грузневича на рабочем месте поздравляет председатель районного Совета депутатов Николай Будневич. Ветеран и сегодня продолжает работать в Шумилинском райагросервисе.

Самы вялікі наш гонар – людзі працы! Менавіта яны пішуць гісторыю сваёй малой радзімы. Імі ганарылася краіна і ўручала высокія ўзнагароды.

 

 Дзякуючы ім наш раён і прадпрыемствы працвіталі. Сёння на Шуміліншчыне пра жываюць 8 ветэранаў працы, якія ў свой час былі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за працоўныя заслугі. Напярэдадні дня ўтварэння Шумілінскага раёна кіраўніцтва наведала герояў, каб павіншаваць са святам, падзякаваць за працоўныя подзвігі, уручыць сімвалічныя падарункі з паштоўкамі. «Вы ўпісалі сваё імя ў летапіс нашай малой радзімы, прынеслі ёй гонар і павагу, сваёй працай і талентам унеслі неацэнны ўклад у матэрыяльны і інтэлектуальны патэнцыял раёна. Дзякуй вам за працоўны подзвіг! Шчасця, здароўя і даўгалецця, міру і дабра», – такія шчырыя словы гучалі ў гэты дзень у іх адрас.

  Вось яны, нашы героі самаадданай і сумленнай працы: Міхаіл Максімавіч Рудоў з райцэнтра – уладальнік ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга; Мікалай Антонавіч Варкулевіч з в. Бараноўскія – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга і двух медалёў «За працоўныя заслугі». Валерый Аляксеевіч Грузневіч з в. Пабеда, Генадзь Аляксандравіч Ізепчанка з Сіроціна і Ефрасіння Іванаўна Казлоўская з Мішкавіч узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Высокай узнагароды – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга – за працоўныя дасягненні былі ўдастоены Іван Ягоравіч Апоркін з Зямцоў і Яўген Іванавіч Сініцкі з райцэнтра. Адразу дзве высокія ўзнагароды – ордэны Працоўнай Славы 2-й і 3-й ступені – мае Карунны Вячаслаў Сцяпанавіч з Каравайніцы, вядомы ў раёне ў свой час механізатар калгаса імя Леніна.

  Хочацца зазначыць, што некаторыя з кавалераў і сёння ў страі, прыносяць карысць роднай гаспадарцы і малой радзіме. Напрыклад, Валерый Аляксеевіч Грузневіч працуе інжынерам-механікам у «Шумілінскім райаграсэрвісе», мы засталі яго на працоўным месцы на машынным двары. Да ўсяго ён яшчэ і старэйшына вёскі, між іншым, як і Іван Ягоравіч Апоркін.

   Парадавалі і астатнія ардэнаносцы: бадзёрыя, ініцыятыўныя, жыццялюбівыя і аптымістычныя. Такое адчуванне, што ў свой час разам з ордэнамі яны атрымалі і ўстаноўку на даўгалецце, пазітыўнае стаўленне да жыцця і людзей.   

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *