Кому положен льготный кредит на жильё

Актуалии Общество Экономика

Льготны крэдыт на жыллё
Указам № 13 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 6 студзеня 2012 года  “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў” устанаўліваюцца ўдакладненыя ўмовы прадастаўлення грама-дзянам льготных крэдытаў.
Права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для мнагадзетных сем’яў; грама-дзян, якія жывуць у памяшканнях, прызнаных непрыгоднымі для пражывання; грамадзян, якія пражываюць у інтэрнатах не менш за дзесяць гадоў, у якіх увогуле няма ва ўласнасці ніякіх жылых памяшканняў. Права атрымаць льготны крэдыт маюць і грамадзяне, у саставе сем’яў якіх знаходзяцца дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства першай і другой груп, захварэўшыя і перанёсшыя прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Таксама права на атрыманне льготнага крэдыту захоўваецца для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; грамадзян, якія будуюць (рэканструюць) або набываюць жылыя памяшканні ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек;  для працаздольных паўналетніх членаў сям’і наймальніка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жылога фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, не маючых у карыстанні жылое памяшканне дзяржаўнага жылога фонду на аснове дагавору найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў даным населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. м. і больш (у г. Мінску – 10 кв. м. і больш) на аднаго чалавека. Права на атрыманне льготнага крэдыту захоўваецца для паўналетніх членаў сям’і памерлага (загінуўшага, прызнанага без вестак прапаўшым) наймальніка службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду; паўналетніх маладых грамадзян, якія з’яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адароных навучэнцаў, студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; таленавітых маладых вучоных, якім былі прызначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; суддзяў і пракурорскіх работнікаў; маладых сем’яў, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей.
Для ваеннаслужачых захоўваецца права на атрыманне льготных крэдытаў на ўмовах, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2008 года № 195 “Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў”.
Прадастаўляць льготныя крэдыты плануецца на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 20% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, але не менш 5% гадавых (для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек – 10% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, але не менш 3% гадавых).
Для маладых сем’яў, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей, крэдыты будуць выдавацца на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 50% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.
Для мнагадзетных сем’яў умовы прадастаўлення льготных крэдытаў застаюцца ранейшыя – на 40 гадоў пад 1% гадавых. Указам прадугледжана павелічэнне памераў аказваемай мнагадзетным сем’ям фінансавай дапамогі у пагашэнні льготных крэдытаў: з 50% да 75% ад рэшты крэдытнай лініі для сем’яў, якія маюць траіх непаўналетніх дзяцей, і з 70% да 100% для сем’яў, якія маюць чатырох дзяцей, а таксама першачарговае ўключэнне ў склад фарміруемых ЖБК  мнагадзетных сем’яў, якія маюць чатырох і болей дзяцей.
Прадастаўляецца адтэрміноўка у пагашэнні крэдытаў і выплаце працэнтаў па ім для сем’яў, у якіх адзін з бацькоў знахо-дзіцца у водпуску па догляду за другім  і наступнымі дзецьмі да трох гадоў, на перыяд знаходжання ў такім водпуску.
Пры разліку памеру крэдыту ў адпаведнасці з новымі ўмовамі будзе вылічвацца плошча тых памяшканняў, якія ёсць ва ўласнасці крэдытаатрымальніка і членаў яго сям’і  не толькі ў населеным пункце па месцы пражывання крэдытаатрымальніка  і месцы будаўніцтва жылля, але і ва ўсіх іншых населеных пунктах краіны.
З. МЯСАЕДАВА, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.
Надрукавана ў №22 ад 16.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *