Охрана труда: профсоюзный мониторинг

Актуалии

Пра спецадзенне, аптэчкі і вогнетушыцелі

  Згодна з даручэннем старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды ва ўсіх раёнах рэспублікі арганізаваны маніторынг па ахове працы. Да акцыі далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава.

Прафсаюзныя лідары пацікавіліся, як арганізавана работа па ахове працы ва УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», ААТ «Прыазёрны мір», ААТ «Ляжні», КУСГП «Мішневічы» і ўручылі механізатарам памяткі. Перш-наперш звярталася ўвага на наяўнасць у камбайнах рыдлёўкі, кашмы, драўлянага вясла, якія спатрэбяцца ў выніку загарання. Усе пералічаныя прыстасаванні меліся на КЗСах. Што тычыцца аптэчак, то тут былі заўвагі. У райаграсэрвісе і  на ўчастку Ляжні аднайменнай гаспадаркі яны ўкамплектаваны не поўнасцю, патрабуюць абнаўлення. Разам з тым на ўчастку Крывое Сяло набылі новыя аптэчкі на мясцовым ФАПе.  Укамплектаваныя і яшчэ ніводнага разу нявыкарыстаныя паказалі і механізатары «Прыазёрнага міру», з якімі сустрэліся на мехдвары ў Войлавічах. Дарэчы, у гэтай гаспадарцы добра пастаўлена работа па закупцы і выдачы спецадзення. Па словах мясцовым работнікаў, камплектамі рабочых касцюмаў іх забяспечваюць кожны год бесперабойна. Як правіла, у новых працуюць на камбайнах, а старыя «пускаюць на рамонт». А вось кіраўніцтву райаграсэрвісу парэкамендавана тэрмінова закупіць для камбайнераў спецадзенне. Яно, а таксама аптэчкі і вогнетушыцелі патрэбныя ў КУСГП «Мішневічы». Пратэрмінаванае спецадзенне і ў  СФГ «Раднік».

У наведаных гаспадарках да пачатку жніва праведзены інструктажы па ахове працы. Механізатарам нагадалі, што правяраць і рэгуляваць рабочыя механізмы камбайна варта толькі пры заглушаным рухавіку, што пры рамонце і рэгуліроўкі жняяркі трэба выкарыстоўваць надзейныя апоры. Дзеля пажарнай бяспекі варта два разы за змену ачышчаць паверхню рухавіка і выхлапной трубы ад пылу і нагару.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Охрана



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *