Хобби стало работой

Молодёжь Спорт

Хобі стала работай

Шумілінскія аматары актыўнага ладу жыцця добра ведаюць Станіслава Гаралевіча, які год працаваў інструктарам-метадыстам фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Адкрыты, кампетэнтны, уважлівы, тактоўны.

З дзяцінства Станіслаў палюбіў лёгкую атлетыку і лыжы. Неаднаразова выступаючы за Шумілінскую СШ №2, дзе вучыўся, станавіўся пераможцам мнагабор’я «Здароўе», «Абаронца Айчыны» і інш. Трапляў на п’едэстал і абласных спаборніцтваў. «У старэйшых класах вырашыў, што буду паступаць у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка фізкультуры, – расказвае Станіслаў. – Ва ўніверсітэце, зразумела, абраў спецыялізацыю «лёгкая атлетыка».

Пасля заканчэння ўніверсітэта перад маладым спецыялістам паўстаў выбар: пайсці ў школу і быць настаўнікам фізічнай культуры альбо працаваць інструктарам метадыстам ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Станіслаў абраў другі варыянт. І сёння пра свой выбар зусім не шкадуе, бо, па яго словах, тут можна прафесійна развівацца.

– Фізкультурна-аздараўленчаму цэнтру пашанцавала, што летась да нас прыйшоў такі талковы малады спецыяліст, – адзначае дырэктар ФАЦа Ларыса Маладзечкіна. – Станіслаў вельмі адказны, калі штосьці не ведае,  ці спытае, ці сам знойдзе правільны адказ. Важна, што ён кожны дзень прафесійна развіваецца. Ды і наведвальнікі цэнтра не раз казалі, што са Станіславам Гаралевічам прыемна займацца спортам.

Сёлета 1 верасня для Станіслава Гаралевіча зноў стала адметным: яго прызначылі намеснікам дырэктара ФАЦ па асноўнай дзейнасці. Упэўнены, што ў маладога спецыяліста на новай пасадзе ўсё атрымаецца.

Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *