В Шумилинском музее проходит выставка средневекового оружия и доспехов

Культура Общество

Зброя і даспехі
У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 14 красавіка праходзіць выстава зброі і даспехаў.
Тут можна ўбачыць абарончае і наступальнае ўзбраенне 10-16 стагоддзяў, якое выкарыстоўвалі нашы продкі. Напрыклад, мячы, суліцы, кінжалы, шаблі, булавы, ваенныя шчыты, а таксама шлемы розных відаў.
Выставу арганізаваў тэатр гістарычнага касцюма з Полацка “Полацкі звяз”. Тэатр існуе дзесяць гадоў і аб’ядноўвае каля трыццаці ўдзельнікаў, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй прадметаў быту, узбраення, адзення гісторыі Беларусі. Многія з прадметаў з’яўляюцца не толькі музейнымі экспанатамі, але і выкарыстоўваюцца гістарычным клубам у тэатральна-гістарычных відовішчах, спектаклях, гістарычных мініяцюрах.
Запрашаем усіх жыхароў раёна наведаць выставу зброі і даспехаў.
С. ІВАНОВА, старшы навуковы супрацоўнік  Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *