Участники патриотического форума «Это НАША история» из Шумилино делятся впечатлениями

2022 - Год исторической памяти День народного единства Общество

Уражаннямі ад патрыятычнага форума «Гэта НАША гісторыя», прысвечанага Дню народнага адзінства дзеляцца ўдзельнікі дэлегацыі нашага раёна.

   Вольга Пусянкова, старшыня Шумілінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК:

 – Патрыятычны форум нам паказаў, што беларусы разам – гэта вялікая сіла, якая здольная на многія добрыя справы. Тым больш, што мы адзіныя духам, думкамі, поглядамі – мы за мір, незалежнасць, працвітанне дзяржавы. Усё было прадумана да дробязяў. Тут хацелася быць, слухаць, глядзець. Патрыятычна моцным было выступленне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Ну, а касцюміраванае шоў з выкарыстаннем навейшых тэхналогій і спецэфектаў, сюжэт якога будаваўся на храналагічных прынцыпах гістарычнага развіцця Беларусі – гэта прыгожа, здорава, незабывальна.

 

  Алег Матвяйчук, дырэктар Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў:

  – Мерапрыемства было грандыёзнае, маштабнае, высокага ўзроўню.  Патрыятычная акцыя паказала, што мы, беларусы, адзіныя ў сваіх поглядах і памкненнях. Мерапрыемства яшчэ раз прымусіла задумацца над гісторыяй, асэнсаваць некаторыя яе факты пасля выступлення кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Дзень народнага адзінства – сімвал дзяржаўнай справядлівасці. Людзі, якія тут сабраліся, падтрымліваюць палітыку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нашу сацыяльна арыентаваную дзяржаву, якая дае магчымасць дастойна жыць і працаваць на дабрабыт краіны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *