Шумилинский музей провёл встречу с бывшими депутатами Верховного Совета Беларуси

День народного единства Культура Общество

Сустрэча з патрыётамі раёна

Леонид Погорельский и Александр Штокин

У рамках праекта сустрэч з цікавымі людзьмі раёна “Музейная атмасфера» ў гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню народнага адзінства.

 

Захавальніца музея Таццяна Церах расказала прысутным пра гісторыю нашай краіны і пра тое, чаму менавіта 17 верасня стала Днём народнага адзінства, адзначыла важнасць сустрэч з жыхарамі раёна, якія зрабілі вялікі ўклад у яго развіццё. У кагорце цікавых людзей – былыя дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Леанід Вячаслававіч Пагарэльскі з Башнёў і Аляксандр Мікалаевіч Штокін з Обалі, якія не толькі прыехалі ў музей на сустрэчу, але і прывезлі шмат якія цікавыя гістарычныя матэрыялы.

Адзначым, што за ўсю гісторыю раёна ў нас было дзевяць народных выбраннікаў. Чым яны займаліся, што карыснага зрабілі для землякоў? Аб гэтым расказалі госці мерапрыемства. Напрыклад, Леанід Пагарэльскі, апавядаючы сваю біяграфію, згадаў, як ён працаваў інструктарам райкама партыі, як яго прызначылі старшынёй калгаса імя Энгельса, як ён балаціраваўся ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 13-га склікання і абышоў сваіх сапернікаў з вялікім адрывам. Л. В. Пагарэльскага, чалавека вясковага, сапраўднага патрыёта сваёй радзімы, не сапсавалі ні слава, ні жыццё ў сталіцы. Будучы дэпутатам, ён не пакінуў калгас, а многа зрабіў для яго: у некаторых вёсках былі пабудаваны дарогі, у Башнях узвялі новую школу і дзіцячы сад, кафэ, былі пабудаваны ФАП, 25 дамоў сядзібнага тыпу і паўсотні кватэр. Леанід Пагарэльскі, які кожнага калгасніка ведаў па імені і імені па бацьку, заўсёды адстойваў пазіцыю сельскага працаўніка.

З кагорты такіх рупліўцаў,  якія любяць свой край і людзей і ўсё жыццё прысвяцілі яго служэнню – Аляксандр Штокін, які ў свой час быў абраны дэпутатам 12 склікання Вярхоўнага Савета БССР. У часы перабудовы нялёгка прыйшлося і народным абраннікам. Яны былі розныя па характары, сваіх поглядах, але ж іх думкі былі адзіныя: Беларусь павінна быць незалежнай, адзначыў Аляксандр Мікалаевіч падчас свайго выступлення. Ён расказаў пра прапановы ў некаторыя законапраекты, пра будаўніцтва моста, які злучае Мікалаева і Улу, пра матэрыяльныя выдаткі на Каўлякоўскі сельсавет, які быў далучаны да Шумілінскага раёна, пра работу камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыне, якую ўзначальваў Ніл Гілевіч.

Вынікі мерапрыемства падвяла дырэктар музея Святлана Іванова. Яна адзначыла, што сустрэчы з патрыётамі роднага краю будуць у музеі рэгулярнымі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *