Закрепит ли в селе молодых специалистов жильё?..

Актуалии Общество Сельское хозяйство

Свой вугал – важна. Хаця гэта і не ўсё…
Ад Дабеі да Шуміліна – рукой падаць. Вёска ў маляўнічай мясціне, побач  –  возера.  Сяліся – не хачу. Сапраўды, ахвотнікаў за свае грошы ўзводзіць тут дом даўно няма, а вось засяліцца ў новыя асабнякі, пабудаваныя за крэдыты, узятыя мясцовай гаспадаркай, жадаючыя не перавяліся. Праўда,  мясцовы люд разумеў: жыллё будуецца для маладых спецыялістаў, таму ні ў прафкам, ні да дырэктара ААТ “Прыазёрны мір” чэргі не стаялі. Старшыня прафкама Т. В. Сільчанка прызналася: і спрэчак, каму перадаць асабнякі, асаблівых не было.
Першыя тры дамы,  за якія ўзяліся будаўнікі з ПМК-70 ў лістападзе мінулага года,  трэба было засяляць у маі-чэрвені, і было вырашана: у першы пераедзе маладая сям’я агранома, другі – за дырэктарам (ён ездзіў на работу з Віцебска), і нарэшце – маладая сям’я ветфельчара. З другой тройкі асабнякоў (будаўнікі здаюць гаспадарцы 6 дамоў сядзібнага тыпу, і кожны “цягне” на 800 мільёнаў рублёў) свой вугал займее сям’я галоўнага заатэхніка, дзе двое дзяцей.
– Шукалі заатэхніка па ўсіх каналах, – прызнаецца кіраўнік гаспадаркі А. М. Пытко. – І праз інтэрнэт таксама. Пераехаў спецыяліст  з Полацкага раёна.
Ля дома, у які засялілася сям’я дырэктара, завіхаліся   двое маляроў, фарбавалі ўваходныя дзверы.
– Папрасіў дзверы замяніць, – сказаў у размове дырэктар А. М. Пытко. – І наогул па якасці ёсць нараканні…
І падзяліўся разважаннямі пра тое, як выбіраюць падрадчыка на ягонай радзіме, на Міншчыне. Напрыклад. у Барысаўскім раёне 4 будаўнічыя мехкалоны, і заказчык можа выбіраць, зыходзячы з  таго, якая рэпутацыя ПМК, ці дорага, ці якасна будуюць. Тут такой канкурэнцыі няма, і гэта дрэнна…
Размаўляю з маладым мужчынам з першага дома, які, па ўсім відаць, засялілі ўжо стала.
– Мы пераехалі ў маі, – расказвае Аляксандр Ткач. – Мая жонка  ў гаспадарцы аграном. Зараз на рабоце…
Аказалася, у яго ёсць тэхнічная спецыяльнасць, але мужчына не хоча звязваць сябе “путамі” сельскай гаспадаркі. У яго “вольны” хлеб, ён  зарабляе грошы дальнімі рэйсамі і лічыць, што тыя 3 мільёны з гакам, якія мае яго жонка за работу, – гэта мізэр. Так што жыллё – яшчэ не ўсё. Яна – малады спецыяліст, ёй трэба адбыць тут 2 гады, а пасля яны з’едуць. Магчыма, у Віцебск, дзе купяць ці пабудуюць сваё жыллё…
Такія вось разважанні. Сумныя, скажам так, хаця за тыя два гады шмат вады ўцячэ. Хто ведае, як складзецца жыццё ў агранома Таццяны Ткач, можа, якраз і прыйдуцца па душы маладой пары мясцовыя краявіды, больш таго, не захоча малады аграном здраджваць прафесіі. Ды ці мала што. Адным словам, пажывём – пабачым…
Аглядаем з Аляксандрам Ткачом дом. Ён на тры жылыя пакоі, асобна кухня,  кацельня, ёсць цёплая веранда. Бачу на падворку – горка нядаўна прывезенага торфабрыкету.
– А што прыродны газ?..
– Нявыгадна  з такім ацяпляльным катлом, як у нас, – дзеліцца думкамі Аляксандр. – Калі б   гэта быў наш дом, мы б купілі “бошаўскі” кацёл і не ведалі б бяды. А тут катлы камбінаваныя…
– Такі праект, – тлумачыць в. а. галоўнага інжынера ПМК-70 Р. В. Карасёў. – Гэта ж вёска…
А ўвогуле, па словах Рамана Васільевіча, работы на доміках – да канца ліпеня. Тут сіламі ДРБУ-204 актыўна вядзецца асфальтаванне, ПМК-70  вядзе добраўпарадкаванне тэрыторый, тут трэба абгарадзіць сядзібы, ліквідаваць будаўнічыя хібы, на якія ўкажуць самі жыльцы. Словам, звычайныя клопаты. А  для кіраўніцтва ААТ “Прыазёрны мір” свой клопат – зрабіць усё, каб новае жыллё стала для маладога спецыяліста не часовым прыстанкам, а стымулам застацца на вёсцы на доўгія гады.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №57 ад 23.07.2013 г.



1 комментарий по теме “Закрепит ли в селе молодых специалистов жильё?..

  1. Эти домики вообще жесть, ни один хозяин себе б такого не хотел. Фундамент для дома заливаеться за неделю??!!! По стариковски же минимум год он должен устаиваться. Понятное дело зимой фундамент начинает гулять и стены трескаються. Все полы и потолок выполнены из сырого бруса и досок которые понятное дело усохнуться их перекрутит и образуються большие щели. Наружная штукатурка на стенах долго не держиться и гарантированно будет отваливаться через 5 лет. Котлы реально никакие Где нет газа вообще жесть, минимум 5 больших прицепов дров (прицеп сейчас в районе 700 тыс) надо на зиму да и еще работать можно не ходить ибо дровишки надо подкидывать в котел постоянно. Крыльцо сделано из горы песка с наложенным сверху небольшим слоем цемента. Через несколько лет оно уже будет рассыпаться. И визитная карточка этих домов эта ржавая оцинковка возле трубы дымахода. Что даже видно на предоставленном фото вверху.

    И спрашиваеться ради чего специалисту ехать в деревню? Ради того чтобы ему дали такой ужастный дом за который мало того еще надо платить кредит и постоянно тратиться на ремонт? Ломать голову после работы где достать топливо, как согреть и накормить свою семью на 2 милиона зарплаты зимой? Да какой нормальный человех пожелает себе такого «беларусского щасцця».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *