В Шумилино прошли мероприятия по празднованию 30-летия «Белорусского союза офицеров»

Главное Общество

«Беларускаму саюзу афіцэраў» – 30 год

18 верасня ў Шуміліне прайшлі мерапрыемствы з нагоды 30-годдзя рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў».

 

«Беларускі саюз афіцэраў» – грамадскае аб’яднанне, заснаванае на добраахвотным членстве афіцэраў і прапаршчыкаў, якія знаходзяцца на сапраўднай ваеннай службе ці знаходзяцца ў запасе і адстаўцы, а таксама членаў іх сем’яў. Яно было  створана ў верасні 1992 года. На 1-ым устаноўчым з’ездзе БСА, які адбыўся 20 верасня 1992 года, было прынята рашэнне аб стварэнні рэспубліканскай грамадскай арганізацыі.

На Шуміліншчыне раённая арганізацыя БСА пачала працу у 2006 годзе. На сённяшні дзень у  арганізацыі 36 членаў. Шумілінскія афіцэры займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, яны праводзяць ваенна-патрыятычнае выхаванне з моладдзю. Шумілінская арганізацыя БСА неаднаразова станавілася лепшай як ў вобласці, так і ў рэспубліцы.

Пра арганізацыю, яе дзейнасць расказаў старшыня раённай арганізацыі палкоўнік Валерый Жандараў. Ад імя райвыканкама са слаўнай датай павіншавала афіцэраў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. Ірына Іванаўна за ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна ўручыла Ганаровую грамату райвыканкама намесніку старшыні раённай арганізацыі БСА Вячаславу Канашэнку.

У святочных мерапрыемствах браў удзел старшыня абласной арганізацыі БСА капітан ІІ рангу Сяргей Дзянісаў. Сяргей Сцяпанавіч павіншаваў усіх з 30-годдзем арганізацыі і ўручыў ганаровыя граматы рэспубліканскай арганізацыі маёру Мікалаю Аляксеенку, маёру Вадзіму Півавараву, падпалкоўніку Ігару Аляксееву і падпалкоўніку Андрэю Собіну.

Падчас мерапрыемства 6 актывістаў атрымалі ганаровыя граматы абласной арганізацыі, восем – раённай. Усім членам «Беларускага саюза афіцэраў» быў уручаны юбілейны нагрудны знак «Беларускаму саюзу афіцэраў 30 год».

Алесь САКАЛОЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *