С 26 по 30 марта пройдёт акция по выявлению незаконного оружия

Закон Общество

Ружжо здайце ў міліцыю
З 26 па 30 сакавіка праводзіцца рэспубліканская акцыя па выяўленні фактаў незаконнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
На тэрыторыі Шумілінскага раёна на ўліку 374 уладальнікі зброі, у іх карыстанні знахо-дзіцца 417 адзінак агнястрэльнай зброі (402 – гладкаствольнай паляўнічай, 7 – газавай і 14 – наразной).
Сем грамадзян раёна за апошнія пяць гадоў былі судзімыя за незаконны абарот зброі і боепрыпасаў, шэсць – за браканьерства, 21 – прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў палявання. Ёсць выпадкі, калі з незарэгістраваных ружжаў па неасцярожнасці ці наўмысна раняць чалавека. Так, сёлета жыхар в. Каравайніца з незарэгістраванай зброі параніў жыхара райцэнтра. Супраць вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа па арт. 39, ч.3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Злоснае хуліганства”. Мужчына затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары г. Віцебска.
З мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі супрацоўнікамі РАУС праводзяцца аператыўныя і прафілактычныя мерапрыемствы. Напрыклад, за мінулы год з незаконнага абароту канфіскавана 7 адзінак незарэгістраванай зброі (у 2010 годзе – 16, 2009 – 1), а таксама 12 адзінак зарэгістраванай зброі (у 2010 годзе – 22, 2009 годзе – 9).
У мінулым годзе жыхары раёна добраахвотна здалі ў РАУС дзесяць адзінак незарэгістраванай зброі (у 2010 годзе – 4, 2009 – 2), а таксама чатыры адзінкі зарэгістраванай зброі (у 2010 годзе – 13, 2009 годзе – 32).
Калі нехта з жыхароў раёна валодае інфармацыяй пра незаконную зброю, боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, трэба паведаміць на кругласутачна працуючыя тэлефоны “гарачай лініі”: 102, 4-10-02, 8-029 (325-76-02, 710-53-72, 514-51-25). Той, хто добраахвотна здае зброю ці боепрыпасы, ад крымінальнай адказнасці вызваляецца.
А. ШАЦІЛА, старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *