В Витебской области проходит антиалкогольная акция

Здоровье Общество

“Тваё жыццё – твой выбар!” Вынесены ў загаловак заклік стаў дэвізам абласной інфармацыйна-прапагандысцкай акцыі, якая пачала сваю работу ўчора па ўсёй вобласці і будзе працаваць да 24 сакавіка.
Пра шкоду, якую наносіць арганізму празмернае ўжыванне алкаголю, гаворка вядзецца пастаянна. На жаль, наша краіна ўваходзіць у групу краін з высокім ўзроўнем спажывання алкаголю. Так, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у разліку на душу насельніцтва аб’ём продажу ўсіх відаў алкагольных напояў павялічыўся ўдвая – з 6,7 літра ў 1995 годзе да 13,3 літра ў 2011-ым.
На 1 студзеня 2012 года пад наглядам нарколагаў у вобласці знаходзіцца 21581 чалавек, а ў нашым раёне – 682 чалавекі, з дыягназам на алкагольную залежнасць.
Штогод супрацоўнікі ДАІ выяўляюць каля 80 тысяч вадзіцеляў, якія кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. У Віцебскай вобласці за мінулы год такіх вадзіцеляў налічылі больш за 6 тысяч, амаль паўтысячы з іх затрымалі п’янымі за рулём паўторна.
Інфармацыю пра шкоду спіртных напояў і піва пастаянна даюць газеты, тэлебачанне, інтэрнэт. Толькі людзі чамусьці мяркуюць, што іх гэта не тычыцца і дабіваюць гарэлкай, віном, півам клеткі галаўнога мозгу, печань, сэрца… Прычым, разбураюць арганізм па сваёй волі…
Падчас правядзення акцыі ў псіханеўралагічных установах вобласці з 10.00 да 17.00 будуць працаваць “гарачыя лініі” з кансультацыямі па розных пытаннях азначанай тэмы:
Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі: г. Віцебск, вул. Гагарына, 10а, каб. № 3, тэл. (80212) 486158; п. Віцьба, вул. Цэнтральная, 1а, тэл. (80212) 201285;
Наваполацкі псіханеўралагічны дыспансер: г. Наваполацк, вул. Гайдара, 4, тэл. (802145) 39474;
дыспансернае аддзяленне Полацкай абласной псіхіятрычнай бальніцы: г. Полацк, вул. Гвардзейцаў, 4а, тэл. (802144) 35090.
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг Шумілінскай ЦРБ.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *