Спортивные новости: волейбол, борьба, биатлон

Новости Спорт

Валейбол

У Віцебску прайшло першынство вобласці па валейболе сярод дзяўчат 2008 г. н. і мала-дзей. Гэта былі першыя афіцыйныя спаборніцтвы для валейбалістак такога ўзросту. За перамогу змагаліся 7 каманд.

Каманда Шумілінскай СДЮШАР (Святлана Тарасава, Яна Ярыга, Марыя Навіцкая, Ганна Буганава, Маргарыта Рабушава, Дар’я Абраменка, Услада Голуб, Вікторыя Шкулава, Таццяна Лазука, Вікторыя Асташонак, Лізавета Сцяпанава і Аліна Русакова), якую трэніруе Людміла Харкавец, заняла трэцяе месца.

Грэка-рымская  барацьба

У Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы заслужанага майстра спорту, неаднаразовага чэмпіёна свету Ігара Каныгіна. У вагавой катэгорыі 87 кг перамог Ягор Ганушчанка (першы трэнер Пётр Ганушчанка).

*  *  *

У сераду ў Глыбокім прайшло адкрытае першынство мясцовай ДЮСШ па грэка-рымскай барацьбе. Обальскія барцы, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, заваявалі пяць прызавых месцаў.

Першымі сталі Дзямід Купрыянаў (вагавая катэгорыя 30 кг), Данііл Кляцкоў (вагавая катэгорыя 35 кг) і Вадзім Купчанка (вагавая катэгорыя 40 кг). Назар Клопаў і Захар Буторын (абодва ў вагавой катэгорыі 45 кг) – трэція.

 Летні біятлон

У Віцебску прайшло адкрытае першынство горада па летнім біятлоне. На спаборніцтвах добра выступілі юныя шумілінскія біятланісты, якіх трэніруе Генадзь Салапаеў.

Сярод спартсменаў 2008-2009 гадоў нараджэння  Ангеліна Іванова стала першай у масстарце і спрынце, а Вікторыя Сафончык у дзвюх гонках паказала другі вынік.

Сярод спартсменаў 2010-2011 гадоў нараджэння Марыя Іванова выйграла масстарт і стала трэцяй у спрынце. Дзяніс Шыёнак перамог у спрынце і заваяваў другое месца ў масстарце. У Сяргея Федзяёва трэцяе месца ў спрынце.

Сярод спартсменаў 2012-2013 гадоў нараджэння у масстарце перамагла Мілана Аляксеева, у спрынце стала трэцяй. Уладзіслаў Стральцоў – трэці ў спрынце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *