Депутат областного Совета депутатов Александр Капшуль провёл приём в Шумилинском районе

Общество Президент

Папрасіць падтрымкі і дапамогі

 18 кастрычніка наш раён наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38 Аляксандр Капшуль, дырэктар РУП «БеларуснафтаВіцебскаблнафтапрадукт».

  А. Г. Капшуль правёў у будынку УП ЖКГ Шумілінскага раёна асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. За дапамогай да дэпутата прыйшоў жыхар аграгарадка Светласельскі. Пенсіянер папрасіў пасадзейнічаць у вырашэнні пытання ўладкавання ліўневай канавы ва вуліцы Усходняй у Светласельскім, на якой знаходзіцца яго дом з участкам. Падчас заліўных дажджоў сядзібу падтаплівае.

Дэпутат Аляксандр Капшуль разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам і дырэктарам УП ЖКГ Шумілінскага раёна Аляксеем Шпакавым выехалі на месца, агледзелі ўчастак і вызначыліся з неабходнымі работамі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *