В козьянских лесах живут рыси и медведи

Экология

На Казьяншчыне жывуць дзікі, ласі і нават мядзведзі
Ахова жывёл, раслін і птушак – гэта работа не толькі спецыялістаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, але і работнікаў Шумілінскага лясгасу. У прыватнасці, леснікі і егеры зімой падкормліваюць казуль, ласёў, дзікоў і іншых звяроў. А для гэтага загадзя нарыхтоўваюць для іх сена, майструюць кармушкі.
“На тэрыторыі Казьянскай лесапаляўнічай гаспадаркі вельмі многа звяроў, – расказвае галоўны ляснічы Шумілінскага лясгасу І. А. Траногін. – Мы рэгулярна пералічваем жывёлу. За гэты год яшчэ дакладных лічбаў няма, а вось па выніках мінулага можна сказаць, што на тэрыторыі нашай гаспадаркі жывуць каля паўтысячы дзікоў. Гэта даволі многа. Дарэчы, зараз адкрыта паляванне на дзіка з вышкі, а з падыходу можна будзе паляваць на гэту жывёлу толькі з мая. Такі дазвол на паляванне навукова абгрунтаваны. І калі ўсе будуць прытрымлівацца правілаў, жывёльнаму свету не будзе нанесены непапраўны ўрон”.
Дарэчы, у шумілінскіх лясах жывуць яшчэ казулі і ласі – іх налічваецца прыкладна па трыста. Ваўкоў нямнога, ды і амаль усе яны “прахадныя” (перамяшчаюцца з аднаго раёна ў другі), сцвярджае Іван Аляксандравіч. Затое ёсць з дзясятак рысяў. І іх, па папярэдніх разліках леснікоў, будзе ў бліжэйшыя гады ў два разы больш.
На тэрыторыі Казьянскай лесапаляўнічай гаспадаркі водзяцца таксама яноты, лісы, куніцы, вавёркі. Ёсць нават мядзведзі. У апошнія гады развялося многа зайцоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *