В Планах юных экологов из Башней – школьное лесничество

Образование Экология

Башневская СШ

“Яны ж яе, прыроды, дзеці”
На мінулым тыдні ў Башнёўскай школе прайшоў “Тыдзень экалогіі”.
Для вучняў усіх ўзростаў праводзіліся розныя мерапрыемствы: экалагічная гульня “Што, дзе, калі”, падарожжа “Чалавек і прырода – адзінае цэлае”, кубік цудаў “Яны не павінны знікнуць”. Былі падведзены вынікі аперацыі “Кармушка”, якая праходзіла ў рамках праекта “Зімовы калейдаскоп”, распрацаваны планы азелянення кабінетаў.
“Вучні нашай школы пастаянна прымаюць удзел у экалагічных конкурсах, – расказвае намеснік дырэктара школы Т. В. Жамойдзіна. – Нядаўна пяцікласніца Анастасія Карпеза атрымала дыплом другой ступені за ўдзел у раённым экалагічным конкурсе.
Другі год у школе працуе экалагічны гурток, якім кіруе настаўніца А. Я. Пінчук. І яе вучаніца Алена Баркоўская сёлета таксама атрымала дыплом другой ступені на раённым конкурсе.
У Башнёўскай школе вядзецца даследчая работа па экалагічных праблемах. Ёю займаецца і дзесяцікласніца Анастасія Шапавалава пад кіраўніцтвам настаўніцы біялогіі К. А. Трус.
“У нашай школе вялікая ўвага надаецца экалагічнаму выхаванню, – гаворыць дырэктар Башнёўскай СШ В. П. Зянькоў. – Шмат планаў. У прыватнасці, закупілі дэкаратыўныя расліны для азелянення тэрыторыі. У красавіку  мяркуем правесці традыцыйную акцыю “Пасадзі дрэва”, у якой прыме ўдзел кожны вучань і настаўнік школы. Вясной, як і штогод, зоймемся навядзеннем парадку ў вёсцы, прыбяром смецце, што накапілася з зімы, пасадзім кветкі”.
Калісьці Башнёўская школа цесна супрацоўнічала з лясгасам, які дапамагаў матэрыяламі для шпакоўняў і сінічнікаў. Але з цягам часу гэтыя сувязі згубіліся. “Хацелася б іх аднавіць, – выказаў спадзяванне Васіль Пятровіч. – Мы не супраць, каб школе выдзелілі тэрыторыю ў лесе, за якую будзем у адказе. Рады будзем, калі наша дапамога спатрэбіцца леснікам. Галоўнае, каб дзеці вучыліся любіць і берагчы прыроду. Яны ж яе, прыроды, дзеці”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №23 ад 20.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *