Победителем профсоюзного соревнования за сентябрь стала животновод из КУСГП «Мишневичи» Анжела Стихина

Сельское хозяйство

 Аператар па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы фермы Заобаль КУСГП «Мішневічы»  Анжэла Сціхіна выйшла пераможцам прафсаюзных спаборніцтваў за верасень.

 Анжэла Сціхіна працуе ў сельскай гаспадарцы больш за пятнаццаць гадоў, палову з якіх – аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы. Зараз даглядае групу цялят узростам ад трох месяцаў да года колькасцю ў семьдзесят восем галоў. Раздае сена, сянаж, камбікорм.

Ферма Заобаль не прыстасавана для меха-нізаванай раздачы кармоў. Таму іх уручную прыходзіцца грузіць на конскія калёсы, везці ў памяшканне і раздаваць цялятам. З пагрузкай Анжэле дапамагаюць мясцовыя жывёлаводы, якія працуюць на ферме.

Сярэднясутачныя прывагі цялят у групе Анжэлы Сціхінай за мінулы месяц склалі 652 грамы (+84 г да ўзроўню мінулага года). Добрыя прывагі – значыць укормленыя моцныя цяляты. Толькі са здаровага маладняку можна атрымаць добрых цялушак і раней іх асемяніць. Будзе і цялятка, і навацельная карова, якая пры добрым раздойванні парадуе малаком, разважае Анжэла Сціхіна.

З перамогай у працоўных спаборніцтвах аператара фермы Заобаль падарункамі і падзякай павіншавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга Пусянкова.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *