Первые депутаты Верховного Совета БССР от Шумилинского (Сиротнского района). Трагедии в судьбе

Край шумілінскі Людзі і лёсы Общество

Газета «советская Белоруссія» с сообўеніем о работе перовй сесіі Верховного Совета БССР первого созыва.

Першы дэпутат Вярхоўнага Савета БССР

 Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года адкрыла для простых людзей магчымасць удзельнічаць у кіраванні дзяржавай. Гэта падкрэслівалася нават у назве органаў улады – Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў.

5 снежня 1936 года была  прынята новая Канстытуцыя СССР. На яе аснове ствараюцца і новыя Канстытуцыі саюзных рэспублік. 19 лютага 1937 года ХII Надзвычайны Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР.

Вышэйшым органам улады быў абвешчаны Вярхоўны Савет БССР, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад – Савет Народных Камісараў.

Упершыню было ўведзена ўсеагульнае, роўнае і прамое выбарчае права пры тайным галасаванні па выбарах дэпутатаў ва ўсе Саветы (Вярхоўны, акруговыя, раённыя, местачковыя, сельскія і пасялковыя). Выбарчае права ўстанаўлівалася з 18 гадоў.

26 чэрвеня 1938 года прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР першага склікання. Першая сесія Вярхоўнага Савета адбылася 25-28 ліпеня 1938 года. У Вярхоўны Савет БССР былі абраны 273 дэпутаты. 12 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад БССР», а 24 сакавіка 1940 года прайшлі дадатковыя выбары 202 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ад заходніх абласцей Беларусі.

У сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета БССР першага склікання доўжыліся амаль дзевяць гадоў замест чатырох. Апошняя перадваенная, пятая, сесія адбылася ў сакавіку 1941 года, а на шостую сесію дэпутаты сабраліся ў сакавіку 1944 года ў вызваленым Гомелі.

З Сіроцінскага раёна ў склад Вярхоўнага Савета БССР былі абраны два дэпутаты: Краўчанка Антаніна Усцінаўна – ад Шумілінскай акругі і Каровін Іван Сямёнавіч – ад Сіроцінскай акругі.

Иван Семёнович Коровин был народным комиссаром местной промышленности БССР у 1938 годзе.

Дзякуючы супрацоўнікам раённага архіву і раённай бібліятэкі ўдалося знайсці дакументы, звязаныя з А. У. Краўчанкай, якія датуюцца 1948 г.

Антаніна Краўчанка нарадзілася ў 1914 годзе ў сям’і селяніна-бедняка (сям’я мела 7 дзесяцін зямлі) у вёсцы Брыцікі Клятчанскага сельсавета (зараз Обальскі сельсавет) Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. У 1928 годзе Антаніна скончыла тры класы пачатковай Ігуменскай школы. Пасля заканчэння школы працавала ў гаспадарцы бацькі. У 1931 годзе сям’я ўступіла ў калгас.

У калгасе маладая дзяўчына працавала да 1936 года. Яе накіравалі  ў Цэнтральную жывёлагадоўчую калгасную школу ў Аршанскі раён. Пасля школы, у 1937-1938 гадах, Антаніна Краўчанка працуе загадчыкам малочнатаварнай фермы калгаса імя Ф. Д. Дзяржынскага. Старанне і перспектыўнасць дзяўчыны-камсамолкі заўважылі.

У 1938 годзе маладую калгасніцу выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У гэтым жа годзе Сіроцінскі райкам КП(б)Б прыняў яе кандыдатам у члены партыі. Яна заканчвае курсы інструктараў райвыканкама ў Полацку, у 1939-1940 гадах вучыцца ў Беларускім калгасным сельскагаспадарчым тэхнікуме імя У. І. Леніна (у г. Мінску, пасля ў г. Горкі). Горацкі райкам КП(б)Б прыняў Антаніну ў члены Камуністычнай партыі. Пасля заканчэння тэхнікума яна працуе старшынёй калгаса «Чырвоны Сцяг» у Спаскім сельсавеце. 10 мая 1941 года жанчына ідзе ў дэкрэтны водпуск і вяртаецца ў Брыцікі.

Вялікая Айчынная вайна застала Антаніну на радзіме. У аўтабіяграфіі яна вельмі скупа апісвае гэты перыяд свайго жыцця: «У час нямецкай акупацыі да 1943 года працавала ў сельскай гаспадарцы. З 1943 г. па 1945 г. знаходзілася ў нямецкіх лагерах». Як камуністку яе затрымліваюць у 1941 годзе для допыту ў нямецкай камендатуры, але адпускаюць. У красавіку 1943 зноў арышт, турма ў Шуміліне, потым турма і канцлагер Грамы ў Полацку. У верасні 1943 года Антаніну адпраўляюць у канцлагер Асвенцым, адкуль з-за наступлення савецкіх войск у студзені 1945 года перавозяць у канцлагер Бельзен у Германіі. 15 красавіка 1945 года канцлагер вызваляюць англійскія войскі, а 1 чэрвеня вызваленых грамадзян СССР перадаюць савецкім ваенным уладам. Да студзеня 1946 года Антаніна Краўчанка працавала ў ваеннай падсобнай гаспадарцы.

Пасля вяртання на радзіму А. Краўчанка працавала ў калгасе імя Дзяржынскага Клятчанскага сельсавета Ульскага раёна (існаваў ў 1946-1956 гадах). Спроба Антаніны ў 1948 годзе аднавіць членства ў кампартыі была няўдалай…

На жаль, больш інфармацыі пра першых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР ад Шуміліншчыны знайсці не ўдалося. Калі нехта мае дадатковыя звесткі пра далейшы лёс А. У. Краўчанкі ці лёс І. С. Каровіна, просім звяртацца ў рэдакцыю раённай газеты па тэл. 5-34-15.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *