Спортивные выходные: в субботу болеем за теннисистов в Оболи, а в воскресенье – за шахматистов в Шумилино

Спорт, туризм

Настольны тэніс
У суботу 24 сакавіка ў Обальскай СШ пройдзе турнір па настольным тэнісе, прысвечаны памяці Зінаіды Партновай. Пераможцы будуць вызначацца ў камандным (склад каманды – два мужчыны і адна жанчына) і асабістым заліках.
Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак у 11.00.
Шахматны турнір
У нядзелю, 25 сакавіка, у будынку СШ № 1 г. п. Шуміліна пройдзе міжраённы турнір па шахматах. Прыедуць спартсмены з Пастаў і Глыбокага, Лепеля і Докшыц, з полацкага рэгіёна.
Пачатак турніру ў 10.00. Запрашаюцца ўсе, хто хоча мець асалоду ад цікавай і змястоўнай гульні.
Надрукавана ў №24 ад 23.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *