В Шумилинском районе назначены новые руководители отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи райисполкома и ОАО «АгроБоровинка»

Официально Президент

З 10 лістапада 2022 года начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шумілінскага райвыканкама назначаны МАТВЕЙЧУК Руслан Алегавіч, 1983 года нараджэння, нарадзіўся ў г. п. Шуміліна, адукацыя вышэйшая, у 2004 годзе закончыў установу адукацыі «Віцебскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя І. І. Салярцінскага» па спецыяльнасці «духавыя інструменты», у 2012 годзе закончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці  «бібліятэказнаўства і бібліяграфія». З 2003 года працаваў выкладчыкам Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, у 2004-2006 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З ліпеня 2017 года і да назначэння займаў пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў».

З 10 лістапада 2022 года дырэктарам ААТ «АграБаравінка» прызначаны ФАНДО Валерый Эдуардавіч, 1963 года нараджэння, адукацыя вышэйшая, закончыў у 1990 годзе Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «механізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці». Працоўную дзейнасць пачаў пасля заканчэння Гарадоцкага саўгаса-тэхнікума ў 1983 годзе ў саўгасе «Косенічы» Крупскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў на розных пасадах спецыялістаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай і Мінскай абласцей. Да прызначэння займаў пасаду галоўнага інжынера-механіка ААТ «АграБаравінка» Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *