С грамотами и благодарностями вернулись шумилинцы с областных «Дажынак-2022»

Главное Новости Сельское хозяйство

Са свята прывезлі граматы і падзякі

 З заключнага этапа фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі-2022», які адбыўся 12 лістапада ў Віцебску, шумілінцы вярнуліся з граматамі і падзякамі.

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак кіраўніцтвам вобласці, гасцямі і прадстаўнікамі дэлегацый раёнаў Віцебскай вобласці на воінскім пахаванні на Успенскай горцы і на плошчы Перамогі – да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

Першыя ўзнагароды па выніках уборачнай кампаніі-2022 уручыў у Віцебскім аблвыканкаме кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін. Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую сумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ўзнагароджаны кіраўнік СФГ «Раднік» Юрый Сямёнаў. Такой жа ўзнагароды за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў удастоены трактарыст-машыніст гэтай жа гаспадаркі Віктар Буеў.

Аляксандр Субоцін пажадаў працаўнікам вёскі добрага здароўя і новых працоўных перамог. Да віншаванняў далучыўся міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло. Ён паведаміў, што Прэзідэнт краіны напярэдадні Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці запрасіў на святочныя ўрачыстасці ў Палац Незалежнасці  больш за 600 лепшых работнікаў вёскі, у тым ліку і з Віцебскай вобласці. Некаторым будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды.

Віншавалі працаўнікоў вёскі старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і  і харчаванні аблвыканкама Сяргей Ягораў, старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач. Грамата Беларускага рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за дасягненне лепшых вынікаў у рабоце ў 2022 годзе была ўручана трактарысту-машыністу КУСГП «Ульскі» Аляксандру Кляцкову.

Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў Віцебскай  абласной філармоніі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка зачытаў віншавальны адрас ад Кіраўніка краіны. У філармоніі таксама ўзнагароджвалі пераможцаў жніва-2022: кіраўнікоў раёнаў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, камбайнераў і вадзіцеляў.

Падзяку Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў у час уборачнай кампаніі атрымаў трактарыст-машыніст ААТ «АграБаравінка» Сяргей Гоманаў, які сёлета ўпершыню ў гісторыі Шуміліншчыны намалаціў больш за дзве тысячы тон збожжа.

Былі арганізаваны падворкі раёнаў. На іх прадставілі харчовую прадукцыю прадпрыемстваў вобласці, дзе ўсе жадаючыя дэгуставалі мясныя, малочныя і кандытарскія вырабы.

Перадавікоў сельскай гаспадаркі песнямі і танцамі радавалі артысты. Канцэрт стаў яркім працягам мерапрыемства.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *