Акция «Не прожигай жизнь!» проходит в Шумилиснком районе

Бяспека Общество

У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» ратавальнікі адправіліся на прафілактычныя мерапрыемствы па маршруце руху аўтамагазінаў у населеныя пункты Сіроцінскага сельсавета. Далучыліся да работнікаў РАНС і работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. 

Маршрут з прафілактыкай

Паралельна з набыццём неабходных тавараў у аўтакраме  вяскоўцы «падмацоўваліся» інфармацыйна –  атрымлівалі важную і карысную інфармацыю пра небяспеку курэння ў ложку. У якасці пераканаўчых довадаў ратавальнікі прыводзілі свежыя прыклады трагічных пажараў, якія здарыліся ў раёне менавіта з-за аматараў пакурыць у ложку ў нецвярозым стане.

Тэмай для размовы стала і тое, як бяспечна эксплуатаваць пячное ацяпленне і электраабсталяванне і чаму неабходна абсталяваць сваё жыллё аўтаномным пажарным апавяшчальнікам.

У рамках рэкламнай кампаніі «Не чакай вавёрачку – тушы акурак!» на алкагольнай прадукцыі былі размешчаны некхенгеры (этыкеткі з папярэджаннем пра адказнасць за непатушаны акурак).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *