25 марта – День работников бытового обслуживания и жилищно-коммунального хозяйства

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі, ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоў-вання насельніцтва раёна! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Вы выконваеце адказную і значную работу, ад якой залежыць настрой і дабрабыт шумілінцаў. Цяпло і святло ў дамах, парадак на вуліцах – без усяго гэтага сёння цяжка прадставіць сучасны горад.
Вельмі важна не спыняцца ў развіцці, удасканальваць сваё прафесійнае майстэрства, быць уважлівымі да патрэб і запытаў людзей.
Упэўнены, што ваша энергія, вопыт, добрасумленныя адносіны да справы дапамогуць зрабіць наша жыццё яшчэ больш камфортным і зручным.
Ад усёй душы жадаем вам шчасця, добрага здароўя, новых поспехаў і дасягненняў у рабоце на карысць эканамічнага і сацыяльнага развіцця раёна!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №24 ад 23.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *