Жанна Гребнёва: жить помогает хобби

Мир увлечений Общество

Жыць дапамагае хобі

На жаль, не ўсе людзі здаровыя. Некаторыя групу інваліднасці лічаць прысудам і заканчэннем жыцця. Жыхарка аг. Мікіціха Жанна Грабнёва не згодна з гэтым. Галоўнае – змяніць свае адносіны да сітуацыі і жыць на пазітыве, лічыць жанчына.

Раней Ж. А. Грабнёва працавала рабочай у мясцовым сельгаспрадпрыемстве, вось ужо больш за дваццаць гадоў мае другую групу інваліднасці. Успамінае, што ад такой навіны не кінулася ў роспач. «Мяне адразу маральна падтрымалі, – кажа Жанна Аркадзьеўна. –  Прапанавалі наведваць гурткі ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жыць дапамагае хобі».

Жанна з дзяцінства захаплялася вышыўкай, цяпер наведвае ў ТЦСАН гурткі «Умелыя рукі» і «Акно ў свет» і вельмі ўдзячна іх кіраўнікам за падтрымку, разуменне і клопат. Закупіла неабходную тканіну, рознакаляровыя ніткі, спецыяльныя іголкі, бісер – і ўзялася за справу: вышывае крыжыкам карціны, асабліва падабаюцца кветкі. Нядаўна стала рабіць яшчэ і падзелкі з паперы. Некалькі год запар удзельнічала ў абласных конкурсах «Зорка надзеі» і «Аранжавы настрой», дзе станавілася пераможцам.

Сёння ў яе калекцыі можна пабачыць мноства самаробных кветак, паштовак, шкатулак, сувеніраў. «Любімая справа мяне натхняе, стварае добры настрой, – кажа Жанна. – Таму кожны дзень, акрамя выхадных, езджу на рэйсавым аўтобусе  на гурткі ў цэнтр».

3 снежня на раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню інвалідаў, будзе арганізавана персанальная выстава Жанны Грабнёвай. Для яе гэта вельмі важна.

Лідзія РУМЯНЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *