Председатель областного Совета депутатов Владимир Терентьев встретился с коллективом Шумилинской СШ №1

Главное Общество

29 лістапада пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі абмеркаваў у працоўным калектыве Шумілінскай СШ №1 старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы аблвыканкама адзначыў, што пытанні і праблемы ЖКГ тычацца кожнага чалавека, бо размова ідзе пра  камфортныя жыллёвыя ўмовы, чыстую пітную ваду, роўныя вуліцы, дагледжаныя паркі і грамадскія месцы, наогул, знешні выгляд нашых населеных пунктаў. Галіна вельмі складаная, адзначыў старшыня абласнога Савета, дзе ўсё залежыць ад кадраў. Калі ёсць кваліфікаваныя спецыялісты, годная заработная плата, значыць будуць вырашацца самыя складаныя пытанні. Але мы ведаем, што так адбываецца не заўжды і не паўсюдна, звяртаючыся да прысутных, сказаў Уладзімір Уладзіміравіч. Трэба разумець, што ў галіне шмат праблем, на іх рашэнне патрэбны значныя сродкі, якія бывае немагчыма знайсці імгненна. Часам трэба і пачакаць.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў спы-ніўся на рабоце службы 115, расказаў пра рэалі-зацыю праграмы «Чыстая вада», рамонт дарожна-вулічнай сеткі, капітальны і бягучы рамонт жылля. Ён нагадаў пра значныя ўкладанні ў развіццё інфраструктуры ЖКГ у Шуміліне і раёне пры падрыхтоўцы да «Дажынак-2021». Уладзімір Цярэнцьеў падкрэсліў, што як бы ні складвалася эканамічная сітуацыя, дзяржава забяспечвае рост камунальных паслуг не больш чым на 5 долараў за год, знаходзіць сродкі для гэтай найважнейшай для жыццезабеспячэння насельніцтва галіны.

Не абышоў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны і пытанні развіцця ўстаноў адукацыі ў раёне. Адзначыў, што ідзе ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, абяцаў падтрымку ў мадэрнізацыі Шумілінскай СШ №2.

Члены групы Уладзіміра Цярэнцьева правялі сустрэчы з калектывамі Шумілінскага лясгаса, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва, Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый. Таксама ў будынку райвыканкама быў праведзены асабісты прыём грамадзян.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *