Шествие Дедов Морозов прошло в Шумилино

Актуалии Культура Общество

– Дзед Мароз, а дзе мароз?
Гэтае пытанне  супакою на давала ўсім, хто не прапусціў традыцыйнае шэсце Дзедаў Марозаў у Шуміліне. 24 снежня больш за паўсотню Дзедаў Марозаў, Снягурак, іншых казачных персанажаў, не зважаючы на лужыны пад нагамі, крочылі праз цэнтр горада да галоўнай шумілінскай ёлкі.

Урачыстасці гэтаму казачнаму “Навагодняму турнэ” надавалі гукі аркестра і апладысменты, з якімі людзі сустракалі галоўных герояў зімы. І яны, на свае вочы пераканаўшыся ў тым, што народ сапраўды гатовы да сустрэчы Новага года, падмацаваўшы сілы на першым навагоднім свяце, усё ж скавалі зямлю хоць невялікім, але марозам. А калі будзем добра сябе паводзіць, то, магчыма, і сняжку сыпнуць. Хаця, дзе наша не прападала, без снегу, дык без снегу. Прырода можа “адмяніць” снежныя гурбы, але паўплываць на святочны навагодні настрой, на прадчуванне цудаў ёй не пад сілу.
А ў гарадскім парку тым часам разгарнуліся народныя гулянні, галоўнымі ўдзельнікамі якіх сталі, вядома, дзеці. Яны вадзілі карагоды, сачылі за прадстаўленнем на сцэне, спявалі і весяліліся. Улічыўшы ўсё гэта, галоўны шумілінскі Дзед Мароз расквеціў ёлку прыгожымі агнямі. З надыходзячым!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №101 ад 30.12.2015г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *