В Шумилинском районе начал работу Молодёжный парламент

Молодёжь Общество

7 снежня адбылася першая сесія Маладзёжнага парламента пры Шумілінскім раённым Савеце дэпутатаў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч падзякаваў кіраўніку папярэдняга Маладзёжнага парламента Аляксандру Сядзельнікаву, расказаў аб рабоце па арганізацыі выбараў членаў Маладзёжнага парламента ў раёне, падвёў іх вынікі. Члены Маладзёжнага парламента выбіраюцца на два гады. У цяперашні склад абраны 21 чалавек, з якіх 6 прадстаўляюць вучняў сярэдніх школ раёна, 15 – працоўная моладзь ва ўзросце да 31 года.

Асноўнымі мэтамі дзейнасці гэтага грамадскага фарміравання з’яўляецца ўзаемадзеянне моладзі з мясцовымі органамі ўлады, прадстаўленне інтарэсаў моладзі ў органах мясцовага самакіравання, стварэнне ўмоў для вывучэння і рашэння маладзёжных праблем, а таксама для рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў. Аб’яднанне актыўных і таленавітых маладых грамадзян створана для прадстаўлення інтарэсаў моладзі ў грамадска-палітычным жыцці раёна, прыцягнення іх да парламенцкай дзейнасці, фарміравання ў іх палітычнай культуры і садзейнічання ў падрыхтоўцы кадравага рэзерву з прадстаўнікоў моладзі.

Першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Бяляева пазнаёміла членаў парламента з рэгламентам работы, расказала пра асноўныя асаблівасці і мэты гэтай грамадскай дзейнасці.

Старшынёй Маладзёжнага парламента Шумілінскага раёна была абрана Аліна Траццякова, малады спецыяліст, якая працуе правізарам-рэцэптарам цэнтральнай аптэкі. Намеснікам старшыні выбралі рэжысёра раённага цэнтра культуры Георгія Нуждзіна, сакратаром – выхавальніка дзіцячага сада №3 Таццяну Ільінец.

Мікалай Будневіч прадставіў старшыню пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі Ларысу Маладзечкіну, адзначыўшы, што па даручэнні райсавета яна будзе курыраваць дзейнасць Маладзёжнага парламента.

У бліжэйшых планах Маладзёжнага парламента – стварыць рабочыя камісіі па кірунках дзейнасці і зацвердзіць план работы.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *