Каждый может принять участие в новогодней акции «Наши дети»

Актуалии Новости Общество

“Нашы дзеці”
З 10 снежня стартуе навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, у рамках якой пройдзе шэраг мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна.
З нецярпеннем чакаюць гасцей выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулка ДУА “ Шумілінскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Кожны жыхар раёна можа падзяліцца радасцю і пазітыўнымі эмоцыямі з тымі, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу.
Прадоўжыцца акцыя да 11 студзеня 2019 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца па тэлефонах: 4-57-48 – дырэктар Уласевіч Юлія Уладзіміраўна, 5-61-33 – загадчык прытулка Крыўко Наталля Пятроўна.
Надрукавана ў №95 ад 07.12.2019 г.