Феерверки и петарды запускаем правильно

Безопасность Общество

Паўтараем правілы бяспечнага выкарыстання піратэхнікі

Прычынай навагодніх пажараў нярэдка становіцца выкарыстанне піратэхнічных вырабаў або неасцярожнае абыходжанне з імі. Пры гэтым людзі атрымліваюць апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасці. На жаль, ахвярамі неасцярожнасці і бестурботнасці становяцца не толькі дарослыя, але і дзеці. Для таго,

каб пазбегнуць сумных наступстваў, неабходна выконваць шэраг патрабаванняў і правілаў захоўвання, выкарыстання піратэхнічных вырабаў.

Як правіла, прымяненне піратэхнічных вырабаў бытавога прызначэння не патрабуе спецыяльных ведаў і навыкаў. Іх выкарыстанне з захаваннем патрабаванняў Інструкцыі забяспечвае бяспеку людзей і адсутнасць шкоды маёмасці і навакольнага асяроддзя.

Пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў неабходна памятаць:

– забаронена выкарыстанне піратэхнічных вырабаў асобам да 16 гадоў без прысутнасці дарослых;

– забаронена курэнне і выкарыстанне каля адкрытага агню піратэхнічных вырабаў;

– піратэхніку неабходна набываць толькі ў спецыялізаваных магазінах;

– піратэхнічныя вырабы забаронена насіць у кішэні;

– захоўванне піратэхнічных вырабаў неабходна ажыццяўляць у недаступных для дзяцей месцах.

Як запускаць?

Пры запуску піратэхнікі неабходна:

– прачытаць інструкцыю па ўжыванні;

– не разбіраць, дапрацоўваць або змяняць канструкцыю піратэхнічных вырабаў;

– вызначыць загадзя пляцоўку, з якой будзе запускацца піратэхніка з улікам максімальнага памеру небяспечнай зоны, названай на ўпакоўцы для канкрэтнага вырабу, з адсутнасцю паблізу будынкаў і збудаванняў, дрэў, ліній электраперадач і іншых перашкод;

– правільна размясціць і на-дзейна замацаваць вырабы ў адпаведнасці з інструкцыяй па эксплуатацыі, а менавіта ўсталяваць на цвёрдую роўную паверхню і замацаваць, падсыпаўшы з бакоў зямлёй ці ўсталяваць у шчыльны снег;

– не выкарыстоўваць піратэхніку пры моцным ветры, а таксама ў стане алкагольнага ап’янення;

– гледачы павінны знаходзіцца за мяжой небяспечнай зоны. Аптымальная адлегласць – не менш за 30-50 м.

  Катэгарычна забаронена:

– нахіляцца над піратэхнічным вырабам падчас падпалу кнота;

– у выпадку згасання кнота падпальваць яго яшчэ раз;

– падыходзіць і нахіляцца над адпрацаваным піратэхнічным вырабам на працягу 5 хвілін пасля заканчэння работы.

Знішчэнне піратэхнічных вырабаў праводзяць шляхам апускання іх у ваду на тэрмін не менш за 24 гадзіны. Пасля гэтага іх можна ўтылізаваць з бытавым смеццем.

Захаванне правілаў і рэкамендацый дапаможа пазбегнуць непрыемных здарэнняў і з добрым настроем сустрэць навагоднія святы!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *