На совещании в райисполкоме: весенние хлопоты – на первом месте.

Актуалии Президент

Найперш – кармы
Пытанні, якія былі вынесены ўчора на рабочую нараду ў райвыканкаме, абумоўлены каляндарным часам. І старшыня райвыканкама У. П. Куранны, які праводзіў планёрку, гаворку пачаў менавіта з сезонных сельскагаспадарчых клопатаў.
На першае месца Уладзімір Пятровіч паставіў кармы. Каб вырасціць добры ўраджай кармоў, сёння тэрмінова трэба падкарміць шматгадовыя травы, нават перш, чым азімыя, падкрэсліў ён. Гэта стратэгічная задача. Старшыня райвыканкама нацэліў аграрыяў на тое, што раён павінен да 15—20 чэрвеня завяршыць першы ўкос траў, трэба нарыхтаваць якасныя кармы ў дастатковай колькасці, закласці трывалы фундамент для атрымання надояў у 16 літраў.
Так, каб заўтра атрымаць такі вынік, задачы трэба ставіць і выконваць сёння, перакананы У. П. Куранны.
Не страчваюць актуальнасці таксама пытанні выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, навядзення парадку на вуліцах, дарогах і ўсёй тэрыторыі Шуміліншчыны, пытанні працоўнай дысцыпліны і правапарадку, якія таксама былі абмеркаваны на рабочай нарадзе ў райвыканкаме.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №25 ад 27.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *