В «Приозёрном заботятся о пенсионерах

Общество Сельское хозяйство Экономика

І тры рулоны сена
Пры сустрэчы з карэспандэнтамі раённай газеты вяскоўцы часцей за ўсё стараюцца выказаць набалелае. У адных дах цячэ, іншыя незадаволены заробкам. А жыхарка в. Амбросавічы Н. К. Шаўцова падзялілася з намі сваёй радасцю.
“Калі выйшла на пенсію, – прызналася Наталля Канстанцінаўна, якая ўсё жыццё адпрацавала ў “Прыазёрным”,  – думала, буду адчуваць сябе адзінокай, забытай і нікому не патрэбнай. Але  родная гаспадарка не забывае мяне і сёння. Вось звярнулася да кіраўніка гаспадаркі В. В. Юхнаўца наконт агароджы, выслухаў, занатаваў у блакнот. А праз тыдзень – агароджу мне прывезлі. Прычым, бясплатна”.
У мінулым месяцы работнікам калгаса давалі сена, і зноў не забыліся пра Н. К. Шаўцову.  Жанчына нават не спадзявалася і не чакала бясплатнага сена. А тут на табе – тры рулоны прывезлі, скінулі ля хаты. З добрыя паўтары тоны будзе. Расчулілася пенсіянерка за такую ўвагу, нават усплакнула.
І гэта яшчэ не ўсё. З новага ўраджаю выдзелілі больш за трыста кілаграмаў зерня – курам хопіць на цэлую зіму.
Шчыра ўдзячна кіраўніку гаспадаркі і намесніку па ідэалагічнай рабоце Ніне Міхайлаўне Юхнавец, – гаворыць Н. К. Шаўцова. – Дзякую за клопат, за ўвагу і чуласць. Думаю, такія адносіны кіраўніка да людзей вартыя ўвагі, могуць быць прыкладам для многіх”.
Опубликовано в №63 от 17.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *