2 апреля – День единения народов Беларуси и России

Актуалии Общество

Супрацоўніцтва Віцебшчыны з Расійскай Федэрацыяй
Экспарт Віцебскай вобласці ў краіны СНД склаў за 2011 год 1,3 млрд. долараў (тэмп 123,5%), імпарт – 3,8 млрд. долараў (тэмп 125,8%), з іх на Ра-сійскую Федэрацыю прыходзіцца 90% усіх паставак па экспарту і 97% закупак па імпарту.
Найбольшую ўдзельную вагу ў структуры экспарту ў Расію займае мясамалочная група тавараў (звыш 24%), пластмасы, поліэтылен і тэкстыльныя вырабы (па 12%), машыны і абсталяванне (10%), нафтапрадукты (5,4%).
Па імпарту з Расіі завозяцца нафтапрадукты (86% усяго імпарту), прадукцыя хімічнай га-ліны (3%), металы (2,6%), машыны і абсталяванне (1,6%).
Эканамічнае супрацоўніцтва ажыццяўляецца з усімі федэральнымі акругамі Расійскай Федэрацыі і з 70 рэгіёнамі.
Віцебскай вобласцю заключана 64 рэгіянальныя пагадненні па супрацоўніцтву з адміністрацыямі абласцей Ра-сійскай Федэрацыі, а таксама з Урадам Масквы на базе Паўночнай адміністрацыйнай акругі.
Найбольшы аб’ём экспарту прыходзіцца на Маскоўскую вобласць, Маскву, Смаленскую вобласць, Санкт-Пецярбург, Ленінградскую, Пскоўскую, Омскую і Свярдлоўскую вобласці, Рэспубліку Татарстан.
Суб’екты гаспадарання Расіі выступаюць асноўнымі інвестарамі прадпрыемстваў вобласці (87,1% ад усіх інвестыцый).
З удзелам расійскіх кампаній рэалізуецца шэраг буйных інвестыцыйных праектаў: стварэнне ў Гарадоцкім раёне лагістычнага цэнтра прыёмкі, сарціроўкі, упакоўкі і часовага захоўвання бульбы; будаўніцтва гіпермаркета “Карона” ў Віцебску, забаўляльнага цэнтра “Супрацоўніцтва”. Плануецца будаўніцтва сеткі АЗС з кафэ, магазінамі, СТА і матэлямі ў Бешанковіцкім, Верхнядзвінскім, Дубровенскім, Міёрскім, Аршанскім, Пастаўскім і Шумілінскім раёнах, шматфункцыянальныя гандлёва-забаўляльныя цэнтры ў Наваполацку, Полацку і Віцебску.
Арганізацыі Віцебскай вобласці ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы. Дарэчы, санаторый “Лётцы” з’яўляецца ўдзель-нікам праграмы па аздараўленні ветэранаў дзвюх дзяржаў.
У хуткім часе на мяжы Беларусі і Расіі з’явіцца першы саюзны запаведнік, ён будзе створаны на базе заказнікаў “Асвейскі” і “Чырвоны бор” з беларускага боку і “Сабежскі” з расійскага. Паспяхова рэалізуюцца праграмы гандлёвага, турыстычнага, культурнага і іншых накірункаў.
Надрукавана ў №26 ад 30.03.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *